Анатоль Абрамавіч Рудакоў (, Растоў-на-Доне, Расія — ) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1967).
Біяграфія Скончыў у 1940 годзе студыю тэатра імя М. Горкага ў Растове-на-Доне. Працаваў у тэатрах Расіі. З 1955 года ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры.
Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1961 года. Творчасць Выконваў гераічныя і характарныя ролі. Сярод работ: Кусонскі, Стрыжэўскі («Галоўная стаўка», «Даруй мне» К. Губарэвіча), «Камандзір браняпоезда» («Дні нашага нараджэння» І. Мележа), Чацкі («Гора ад розуму» А. Грыбаедава), Баян («» У. Маякоўскага), Судакоў («Гняздо глушца» В. Розава), Петручыо («Утаймаванне свавольніцы» У. Шэкспіра), Вурм, Лейстэр («Каварства і каханне», «Марыя Сцюарт» Ф. Шылера), доктар Ранк («Нора» Г. Ібсена).
Зняўся ў тэлефільме «Атланты і карыятыды».
Літаратура
Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі