Аўрамій i Меркурый Смаленскія — абраз сярэдзіны XVIII стагоддзя са Свята-Успенскай царквы ў в. Басценавічы Мсціслаўскага раёна. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі БеларусьБалыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. .
Сюжэт
паказаны ў латах, зялёнай кашулі, чырвоным гімаціі, блакітных портках і Аўрамій у карычневым сподзе, ружовай кашулі, футры, з ружанцам у руцэ стаяць на беразе Дняпра і паказваюць на Смаленск, які размешчаны на супрацьлеглым беразе. У плане яго добра чытаецца белы з чырвонымі дахамі і размешчаныя ў ім сярод зеляніны каменныя, драўляныя цэрквы, пабудовы. Неба шэра-блакітнае з воблакамі. Фон пазалочаны з раслінным ляпным арнаментам. У рэльефным абрамленні ўкампанаваны абраз «».
Паходжанне Абраз выяўлены ў 1920 годзе ва Успенскай царкве в. Басценавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці.
Ікона раскрыта ў Дзяржаўнай цэнтральнай мастацкай рэстаўрацыйнай майстэрні І. М. Громавай, В. О. Кірыкавым, , Ф. А. Мадоравым, Л. І. Пятрэнкам, М. М. Памяранцавым у 1954—1956 гадах (Масква). Сталярная работа выканана А. П. ЯгоравымЖывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 41-42..
Выстаўкі
Рэстаўрацыя музейных каштоўнасцей у БССР. Мінск. 1985 Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 1988 Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991 Мастацтва Магілёўшчыны XVII—XVIII стст. Мінск. 1998 Датаваныя помнікі мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст. Мінск. 1999 Мясцовашанаваныя на Беларусі абразы Божай Маці XIII—XVIII стст. Мінск. 1999 Іканапіс і разьба Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 2000
Літаратура
Высоцкая Н. Ф. Станковая живопись Белоруссии второй половины XVI—XVIII веков : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата искусствоведения : специальность 17.00.04 Изобразительное искусство
Катэгорыя:Карціны XVIII стагоддзя Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Рэлігія ў Мсціслаўскім раёне Катэгорыя:Басценавічы