Алена Васілеўна Рынковіч (, в. Лысая Гара, Лагойскі раён, Мінская вобласць — ) — беларуская актрыса. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1968).
Біяграфія Скончыла ў 1948 годзе студыю Беларускага тэатра імя Я. Купалы. З 1948 года працавала ў Нацыянальным тэатры імя Я. Купалы.
Творчасць Выканаўца драматычных і характарных роляў. Творчасць адметная тонкім пранікненнем у сутнасць вобраза, мяккім гумарам і лірызмам. Шэраг яркіх роляў сыграла ў беларускім рэпертуары: Агата («Паўлінка» Я. Купалы), Мякішава («Брама неўміручасці» К. Крапівы), Наташа, Лідзія Сямёнаўна, Клава («Выбачайце, калі ласка!», «Таблетку пад язык», «Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка), Марыя Фадзееўна («І змоўклі птушкі…» І. Шамякіна), Аня («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона), Марфа («Плач перапёлкі» паводле І. Чыгрынава), Маці («Парог» А. Дударава). Сярод роляў у класічнай і сучаснай драматургіі: Ганна Паўлаўна, Глафіра Фірсаўна, Людміла («», «», «» А. Астроўскага), Карпухіна («» паводле Ф. Дастаеўскага), Любка Шаўцова («Маладая гвардыя» паводле А. Фадзеева), графіня Русільёнская («» У. Шэкспіра).
Літаратура
Катэгорыя:Актрысы XX стагоддзя Катэгорыя:Актрысы тэатра Беларусі