Быстроўка () — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Казіміраўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 31 жыхар (2007).

Геаграфічнае становішча Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 9 км на поўдзень ад Рудні, за 10 км на поўдзень ад аўтадарогі Арол — Віцебск. За 10 км на поўнач ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Рудня на лініі Смаленск — Віцебск.

Гісторыя У 1674 годзе згадваецца як вёска Дурышкі ў складзе маёнтка Любавічы ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ у Мінску, ф. 1875, воп. 1, спр. 4, с. 5.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 годаВызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці .

У 1963 годзе ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР вёска Дурышкі Руднянскага сельскага раёна пераназвана ў Быстроўку.

Катэгорыя:Населеныя пункты Руднянскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Расіі