Падзенне Масула — захоп горада Масула баевікамі ІДІЛ.

Папярэднія падзеі Са снежня 2013 года працягваліся сутыкненні паміж племяннымі апалчэнцамі, іракскімі сіламі бяспекі і Ісламскай дзяржавай Ірака і Леванта (ІДІЛ) на ўсёй тэрыторыі Заходняга Ірака. У пачатку студзеня 2014 баевікі ІДІЛ паспяхова захапілі гарады Фалуджа і Хіт, узяўшы пад свой кантроль большую частку правінцыі Аль-Анбар. Затым іракская армія пачала наступленне на Анбар, спрабуючы вярнуць гэты рэгіён пад кантроль урада. Іракскія войскі адбілі Самару 5 чэрвеня 2014 года, а таксама падвергнулі Фалуджу моцнаму артылерыйскаму абстрэлу, каб аслабіць сілы ІДІЛ. Тым не менш, ІДІЛ дамаглося тэрытарыяльных поспехаў у суседняй Сірыі, істотна ўмацаваўшы свае пазіцыі. У пачатку чэрвеня, пасля кампаніі іракскай арміі ў раёне Анбара, паўстанцы пачалі прасоўванне ў цэнтральную і паўночную часткі Ірака.

Ход баёў Баевікі падышлі да Масула 4 чэрвеня, дзе на ўскраінах завязаліся перастрэлкі, якія значна не паўплывалі на рытм жыцця ў цэнтральных раёнах горада. Успамінаючы тыя падзеі, іракскі журналіст Мухамед Касім, які жыў тады ў горадзе, у гутарцы з карэспандэнтам «Газете.Ru» распавёўПочему Мосул более двух лет находился под контролем ИГ // Беларусь Сегодня, 18 октября 2016:«Шэсць дзён гэтая валтузня працягвалася. Мы нават на яе ўвагі не звярталі. Жыхары не перажывалі, бо ў горадзе было да 30 тыс. салдат урадавай арміі, дзве дывізіі. Мы былі ўпэўнены, што Масул ніхто не зможа захапіць.»

Першы бой прайшоў з іракскай паліцыяй, чый атрад загнаў побач з Масулам у кут камандуючага ІДІЛ у Іраку Абу Абдульрахмана аль-Білаві. Білаві падарваў сябе, і масульскі гарнізон паспадзяваўся, што атака на горад папярэджана. У той жа дзень раніцай а 02:30 канвой ІДІЛ з пікапаў, кожны з якіх мог змясціць у сябе 4 байцоў, увайшоў у Масул, атакаваўшы са стральбой ваенных, якія патрулявалі ўезд у горад. Хоць, як думалася, на першым рубяжы абароны Масула стаяла 2500 салдат. Баевікі павесілі, спалілі і замучылі некаторых іракскіх салдат падчас нападу.

5 чэрвеня ў горадзе быў уведзены каменданцкі час. Урад выкарыстоўваў верталёты, каб бамбаваць баевікоў. У паўднёвай частцы горада пяць тэрарыстаў-смяротнікаў падарвалі арсенале.

6 чэрвеня ІДІЛ распачала наступленне на паўднёва-заходнія часткі горада. Большасць салдат Ірака або адступіла ў пустыню, або схавалася сярод мясцовага насельніцтва.

8 чэрвеня каля сотні верталётаў, якія прыляцелі ў Масул, вывезлі адтуль 400 чалавек. Тады ж у горадзе актываваліся і спячыя ячэйкі ІДІЛ, і паводле паліцэйскіх даных, «цэлыя раёны падпарадкаваліся ім». Замахі, учыненыя імі, цалкам пазбавілі Масул кіраўніцтва. ІДІЛ таксама бамбіла аддзяленне паліцыі ў раёне аль-Урайбі.

9 чэрвеня, маючы недахоп боепрыпасаў і планаў як вярнуць згублены кантроль над горадам, генерал Гараві загадаў, каб узброеныя сілы адступілі. У тую ж самую ноч ІДІЛ і суніцкія паўстанцы атакавалі Масул. Салдаты іракскай арміі беглі з горада падчас яго атакі, дазволіўшы паўстанцам усталяваць поўны кантроль над горадам ужо да поўдня 10 чэрвеня. Баевікі захапілі велізарную колькасць тэхнікі і аб’ектаў, уключаючы Міжнародны аэрапорт Масула, які служыў цэнтрам для амерыканскіх войскаў у правінцыі.

Іракская армія пацярпела поўнае паражэнне. Большасць пакінутых салдат склалі зброю і пераапрануліся ў грамадзянскую вопратку, каб зліцца з мірным насельніцтвам.

Наступствы

11 чэрвеня баевікі ІДІЛ увайшлі ў багаты нафты горад Байджы, а захапіўшы яго, яны падпалілі галоўны будынак суда і аддзяленне паліцыі. Баевікі, якія ехалі ў групе прыблізна з 60 транспартных сродкаў, таксама ўзялі пад свой кантроль турму Байджы і вызвалілі ўсіх зняволеных. Мясцовыя жыхары расказалі СМІ, што ІДІЛ паслала групу мясцовых кіраўнікоў плямёнаў паспрабаваць пераканаць 250 ахоўнікаў нафтапрадпрыемстваў сысці са сваіх пасадаў. Салдат і паліцыю таксама папрасілі пакінуць рэгіён. Аль-Джазіра сцвярджала, што пазней у той жа дзень баевікі адступілі з Байджы пасля таго, як падмацаванне ад чацвёртага браняванага падраздзялення іракскай арміі прыбыла ў горад.

У той жа дзень члены ІДІЛ захапілі турэцкае консульства ў Масуле, выкраўшы 49 турэцкіх супрацоўнікаў, уключаючы генеральнага консула Азцюрка Ылмаза, трох дзяцей і некалькі членаў турэцкага спецназа. У дакладах меркавалася, што выкрадзеныя былі вернуты ў найбліжэйшую вайсковую базу і былі цэлы. Прэм’ер-міністр Рэджэп Таіп Эрдаган склікаў на экстранную нараду членаў Нацыянальнай спецслужбы і намесніка прэм'ер-міністра Бешыра Аталая, каб абмеркаваць сітуацыю. Напад на турэцкае консульства адбыўся праз дзень пасля таго, як 28 туркаў-кіроўцаў грузавікоў, якія пастаўлялі паліва на электрастанцыю ў Масуле, былі выкрадзены баевікамі.

Таксама тэрарысты да вечара 11 чэрвеня, пасля двухдзённага бою, цалкам захапілі Тыкрыт, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Салах-эд-Дзін і родны горад былога прэзідэнта Садама Хусейна. Мясцовыя чыноўнікі паведамілі, што вакол горада былі ўсталяваны кантрольна-прапускныя пункты і што прынамсі 300 зняволеных былі вызвалены з турмаў горада, многія з якіх адбывалі пакаранні за тэрарыстычную дзейнасць.

У адказ на падзенне Масула і яго наступствы ўрад заявіў, што аб’яўляе ў краіне надзвычайнае становішча. Урад таксама заявіў аб плане перафармаваць узброеныя сілы краіны, а таксама супрацоўнічаць з плямёнамі і войскамі ЗША.

Заўвагі

Крыніцы

Катэгорыя:Бітвы і аперацыі грамадзянскай вайны ў Іраку Катэгорыя:Чэрвень 2014 года Катэгорыя:Ісламская дзяржава Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта