Круглоўка () — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Руднянскім раёне. Размешчана ў заходняй частцы вобласці ў 5 км на паўночны захад ад раённага цэнтра, на аўтадарозе Арол — Віцебск, за 4 км на ўсход ад мяжы з Беларуссю. Насельніцтва — 283 жыхара (2007). Адміністрацыйны цэнтр Круглоўскага сельскага паселішча.
Гісторыя 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
Вядомыя асобы У вёсцы нарадзіўся Герой Савецкага Саюза Барчанкаў Д. Г.
Спасылкі Звесткі на сайце абласной адміністрацыі
Катэгорыя:Населеныя пункты Руднянскага раёна (Смаленская вобласць)