Рокат () — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Руднянскім раёне. Уваходзіць у склад Чысцікоўскага сельскага паселішча.
Геаграфія Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 13 км на паўночны ўсход ад горада Рудня, за 11 км на поўнач ад аўтадарогі «Арол — Віцебск».
Гісторыя 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У кургане ля вёскі Рокат (басейн Касплі) быў знойдзены франкскі меч X стагоддзя з надпісам Аляксееў Л. В. Смаленская зямля ў IX—XIII стст. Гандаль // Гандлёвыя сувязі Смаленскага княства ў другой палове XI — першай палове XII стагоддзя .
Насельніцтва
Славутасці Комплекс помнікаў археалогіі: Гарадзішча днепра-дзвінскіх, а пазней тушамлінскіх плямёнаў у 0,5 км на поўдзень ад вёскі, на беразе ракі КлецРокат . Выкарыстоўвалася з I тысячагоддзя да н.э. па XIV стагоддзе (ужо старажытнарускім насельніцтвам у якасці феадальнай сядзібы). Паселішча на захад ад гарадзішча. Адносіцца да старажытнарускіх паселішчаў XI — XIII стагоддзя. Курганная група (11 курганоў) у 400 м на поўдзень ад вёскі.
Спасылкі Рокат/Энцыклапедыя Смаленскай вобласці
Катэгорыя:Населеныя пункты Руднянскага раёна (Смаленская вобласць)