Саланец () — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Круглоўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 22 жыхара (2007).
Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 5 км на захад ад Рудні, за 3 км на поўдзень ад аўтадарогі Арол — Віцебск. За 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя 462 км на лініі Смаленск — Віцебск.
Гісторыя 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці
Вядомыя асобы На сямейных могілках роду Заблоцкіх у маёнтку Саланец Заблоцкі пахаваны беларускі і польскі паэт, фалькларыст, кнігавыдавец і графік Аляксандр Феліксавіч Рыпінскі (1809—1886).
Катэгорыя:Населеныя пункты Руднянскага раёна (Смаленская вобласць)