Уварванне Ірака ў Кувейт — ваенная аперацыя іракскай арміі, якая адзначыла пачатак вайны ў Персідскім заліве. Ірак падаваў гэта як «аказанне дапамогі народу, які паўстаў супраць рэжыму», і вяртанне «спрадвечна іракскіх зямель, адабраных брытанскімі каланізатараміОбразцово-показательное уничтожение Ирака // Военное обозрение, 2 мая 2017.
Прадмовы Пасля заканчэння вайны з Іранам Ірак перажываў цяжкі эканамічны крызіс. Каб хоць як палепшыць фінансавы стан краіны, урад Садама Хусейна запатрабаваў ад суседняга Кувейта кампенсацыі «страт» у 2,4 млрд. долараў за незаконную здабычу нафты з радовішча Румайла; спісання запазычанасці па пазыках, атрыманых ад Кувейта падчас ірана-іракскай вайны (17 млрд. дол.); саступкі або здачы ў арэнду астравоў Варба і Бубіян. Вядома, патрабаванні былі адхілены. Тым часам у самім Іраку вылучылі тэорыю, што Кувейт з’яўляецца штучнай дзяржавай, якая заснаваная брытанскімі каланізатарамі на тэрыторыі iракскага ўзбярэжжаВойна в Персидском заливе. У Багдадзе пачалі падрыхтоўку да ўварвання, мяркуючы, што цяпер, таксама як і ў час вайны з Іранам, ЗША падтрымаюць іх альбо зоймуць нейтральную пазіцыюFriedman, Alan. Spider's Web: The Secret History of How the White House Illegally Armed Iraq, Bantam Books, 1993..
Ход аперацыі У ноч з 1 на 2 жніўня 1990 года 120-тысячная іракская армія пры 350 танках уварвалася ў Кувейт і за суткі ажыццявіла захоп усёй яе тэрыторыі. Кувейцкі войскі, якія не перавышалі 20 тыс. чалавек, аказалі жорсткі супраціў«Не мог молчать»: как Саддам напал на Кувейт 30 лет назад началась война в Персидском заливе // Газета.RU, Дмитрий Окунев, 2 августа 2020. Шмат хто з салдат у гэты дзень святкавалі 1411-ы Ісламскі Новы год у коле сям’і, таму толькі ў 10 гадзін вечара таго ж дня 35-ю брыгаду арміі Кувейта ўдалося перавесці ў рэжым гатоўнасці.
Тым часам пасля васьмі гадзін збораў улады Кувейта адправілі абараняць сталіцу 36 танкаў «Чыфтэн», пры падтрымцы некалькіх дзясяткаў самаходных гармат і бронетранспарцёраў. Першым уступіла ў бой 35-я танкавая брыгада кувейцкіх узброеных сіл пры падтрымцы роты БМП-2 і 155 міліметровых гармат заняло пазіцыю на скрыжаванні шашы №70 і дарогі №6. У 04:30 раніцы кувейтцы сутыкнуліся з войскамі з іракскай рэспубліканскай гвардыі, якая ўжо дасягнула Аль-Джахры. Іракская 17-я браняваная брыгада Хамурапі хутка, але не выконваючы ніякіх мер бяспекі рухалася па кальцавой развязцы з шасцю з’ездамі, не чакаючы супраціву. Іракскія камандзіры нават не далі загад салдатам высадзіцца з грузавікоўДень, который изменил мир. 30 лет назад Ирак вторгся в Кувейт.
У першай атацы абаронцы, падлучыўшы да баёў паліцыю, нават атрымалі некаторую перавагу, але неўзабаве іракцы пачалі іх адціскаць. Да зыходу дня практычна ўся тэрыторыя Кувейта апынулася пад кантролем іракскіх войскаў, хоць асобныя сілы вялі супраціў да 4-га чысла. З 950 нафтавых свідравін у Кувейце іракцы падпалілі каля 600, імі былі пашкоджаны нафтаправоды, помпавыя станцыі, нафтавыя тэрміналы, усе асноўныя нафтаперапрацоўчыя комплексыВторжение Ирака в Кувейт (1990) // РИА Новости, 2 августа 2020.
Наступствы На акупаванай тэрыторыі была створана марыянетасная дзяржава Рэспубліка Кувейт. У гэты час дзеючы рэжым збег у Саудаўскую Аравію, дзе ўтварыў урад у выгнанніMichael S. Casey. The History of Kuwait. Westport, CT: Greenwood Press. 2007. p. 93..
Акупацыя Кувейта была з асуджэннем была ўспрынята ва ўсім свеце. 2 жніўня Савет Бяспекі ААН прыняў рэзалюцыю № 660, у якой асудзіў іракскае ўварванне і запатрабаваў «неадкладна і без усялякіх папярэдніх умоў» вывесці ўсе іракскія войскі з Кувейта. Савет Бяспекі ААН заклікаў бакі распачаць «неадкладныя, інтэнсіўныя перамовы».
Аднак афіцыйны Багдад адмовіўся весці якія-небудзь перамовы і праз некаторы час кааліцыя на чале ЗША пачынаюць баявыя дзеянні супраць Ірака.
Зноскі
Спасылкі Aftermath photographs taken by a Kuwaiti journalist in 1991
Катэгорыя:Жнівень 1990 года Катэгорыя:Канфлікты 1990 года Катэгорыя:Вайна ў Персідскім заліве