Паўвостраў Фадзееўскі (, ) — паўвостраў на ўсходзе вострава Кацельны, які ўваходзіць у архіпелаг Анжу ў складзе Новасібірскіх астравоў. Абмываецца Усходне-Сібірскім морам і залівам Гедэнштрома. Плошча складае , найвышэйшы пункт — 65 метраў. Адміністрацыйна адносіцца да Булунскага ўлуса Рэспублікі Саха.
Асаблівасцю гэтай часткі Кацельнага з’яўляецца тое, што тут жывуць 11 відаў птушак, якія не сустракаюцца на астатняй частцы вострава. У першай палове XIX стагоддзя паўвостраў вывучалі прамыслоўцы і даследчыкі. У пачатку XX стагоддзя ён стаў адным з аб’ектаў вывучэння Рускай палярнай экспедыцыі і Палярнай экспедыцыі А. В. Калчака.
Фізіка-геаграфічная характарыстыка
Геаграфічнае становішча
Фадзееўскі размешчаны на ўсходзе вострава Кацельны, што ўваходзіць у архіпелаг Анжу ў складзе Новасібірскіх астравоў, і абмываецца Усходне-Сібірскім морам Паўночнага Ледавітага акіяна. Гэтая тэрыторыя — адна з трох фізіка-геаграфічных зон Кацельнага нароўні з ягонай заходняй часткай і Зямлёй Бунгэ. Плошча складае 5300 км². Амаль круглую форму Фадзееўскага парушае даўгаваты паўвостраў Стрэлка Анжу на паўночным захадзе, які злучае яго з Зямлёй Бунгэ. Благавешчанскі праліў аддзяляе гэты ўчастак сушы ад вострава Новая Сібір. Ад Зямлі Бунгэ ён аддзелены залівам Гедэнштрома. У бліжэйшае стагоддзе праз павышэнне ўзроўню мора заліў можа затапіць Зямлю Бунгэ і ператварыцца ў праліў, зрабіўшы Фадзееўскі асобным востравам. На ўсіх ягоных берагах, акрамя паўночнага, сустракаецца выкідны лес.
Ранейшыя ўяўленні пра памеры Кацельнага істотна адрозніваліся ад сучасных. Лічылася, што ягоная заходняя частка і Фадзееўскі — два асобныя востравы, падзеленыя шырокім марскім пралівам. Зямля Бунгэ з прычыны гранічна нізкага рэльефу доўгі час лічылася пясчанай банкай. І толькі да канца XX стагоддзя ў навуковай супольнасці замацавалася думка пра яе як пра нізінны ўчастак, што аб’ядноўвае заходнюю частку Кацельнага і Фадзееўскі ў адзіны масіў сушы.
Крайнія пункты паўвострава: Паўночны пункт: без стралкі Анжу: мыс Нерпічы , уключаючы стралку Анжу: мыс Беражных . Усходні пункт: мыс Благавешчанскі . Паўднёвы пункт: дэльта ракі Герасімава (Тугутах) . Заходні пункт: без стралкі Анжу: безыменны мыс у заліве Гедэнштрома , уключаючы стралку Анжу: мыс Беражных .
Рэльеф і ландшафты
Рэльеф Фадзееўскага шмат у чым падобны да заходняй часткі Кацельнага. Сярэднія вышыні тут складаюць 20–30 метраў, а максімальная адзнака ў 65 метры зафіксавана на паўночным захадзе, на Стрэлцы Анжу.
Радыёлакацыйныя даныя дэталёва раскрываюць ландшафтную структуру паўвострава. Асноўную ягоную плошчу займаюць пакрытыя нізкай тундрай раўніны вышынёй не больш за 50 метраў. Яны складзены едамным комплексам — тоўшчай старажытнай вечнай мерзлаты, пранізанай ледзянымі жыламі. Пад уздзеяннем эрозіі і раставання льдоў паверхня раўнін усеяна мноствам азёр рознай глыбіні і тэрмакарставымі катлавінамі — аласамі, днішчы і схілы якіх зараслі балотнай флорай. Адным з найбуйнейшых тэрмакарставых азёр з’яўляецца Булгуняхтах-Кюэль (): пры памерах ягоная найбольшая глыбіня складае толькі 1,1 м, а вада моцна замутнена часцінкамі грунту ад падземных талых ільдоў. Ступень расчлянення гэтага ландшафту размеркавана нераўнамерна. Калі ў цэнтры і на паўночным беразе яна застаецца ўмеранай, то зоны моцнай зрэзанасці ўтвараюць шырокае паўкола. Яно бярэ пачатак на паўднёвым усходзе, абгінае поўдзень і бесперапынна цягнецца ўздоўж заходняга ўзбярэжжа (з боку заліва Гедэнштрома) аж да паўночнай асновы Стрэлкі Анжу, чый рэльеф таксама зрэзаны вельмі моцна. Усходні край паўвострава ўяўляе сабой лайду — прыбярэжную нізіну вышынёй да 4 метраў, якую рэгулярна затапляе мора падчас высокіх прыліваў і штармавых нагонаў.
Паўвостраў пранізаны густой сеткай моцна забалочаных рачных далін. Найбуйнейшая водная артэрыя — рака Улахан-Юрах (). Беручы пачатак у цэнтры Фадзееўскага і збіраючы воды шматлікіх ручаёў, яна цячэ на ўсход па шырокай забалочанай дузе, перасякае прыбярэжную лайду і ўпадае ў Благавешчанскі праліў (). На поўдні працякае больш кароткая рака Герасімава (). Упадаючы ў мора ля ўваходу ў заліў Гедэнштрома, яна ўтварае невялікую дэльту, якая выступае за лінію берага і з’яўляецца самым паўднёвым пунктам паўвострава.
Геалагічная будова Фадзееўскі, як і ўвесь востраў Кацельны, належыць да тэктанічна ўзнятага блока Навасібірска-Чукоцкага складкаватага пояса. Геалагічную будову паўвострава складаюць дыслакаваныя платформавыя адклады ўсіх сістэм палеазою (за выключэннем самай старажытнай — кембрыйскай) і мезазою. Важную частку асновы ўтвараюць таксама розныя віды падземнага лёду, якія ўтварыліся са старажытных ледавікоў, спрасаванага снегу, а таксама ў выніку замярзання падземных вод пад ціскам (ін’екцыйны лёд).
Фаўна і флора На Фадзееўскім водзяцца пясцы, ваўкі, расамахі, сібірскія лемінгі, белыя мядзведзі і паўночныя алені. Сярод грызуноў сустракаюцца вавёркі і шматлікія мышы. Багацце фаўны, асабліва марскіх сысуноў і птушак, цесна звязана з блізкасцю Вялікай сібірскай палонкі, дзе дзякуючы адкрытай вадзе нават узімку захоўваецца важная крыніца ежы. Арнітафаўна налічвае 39 відаў птушак, 11 з якіх сустракаюцца выключна ў гэтай частцы вострава:
Раслінны покрыў паўвострава нераўнамерны і дастаткова бедны. Ён прадстаўлены хмызнячкамі, шматгадовымі травамі, імхамі, лішайнікамі і асокамі, вышыня якіх не перавышае 10–15 см. Радзей трапляюцца салянкі і нізкарослыя дрыяды. Вегетацыйны перыяд доўжыцца не больш за два месяцы. Гушчыня расліннасці шмат у чым залежыць ад наяўнасці снежнага покрыва: у месцах, пазбаўленых снегу ў халодны перыяд, флора рэдкая або цалкам адсутнічае. Найбольш багатая расліннасць засяроджана ў абароненых рачных далінах і тэрмакарставых катлавінах (аласах).
Гісторыя
У 1805 годзе прыказчык купца Сыравацкага, купец Якаў Саннікаў, выправіўся даследаваць новыя землі на ўсход ад Кацельнага, каб пашырыць промыслы свайго гаспадара. Ён першым адкрыў Фадзееўскі, прыняўшы яго за востраў. Сваю назву гэтая зямля атрымала ў гонар прамыслоўца Фадзеева, які арганізаваў тут першае зімоўе (паводле іншых крыніц, аўтарам назвы быў не сам Саннікаў, а Матыяс фон Хедэнштрэм). У 1809 годзе Саннікаў даследаваў праліў паміж Кацельным і Фадзееўскім, якія на той момант лічыліся самастойнымі астравамі. У сакавіку-красавіку 1811 года разам з сынам Андрэем і землямерам П. Пшаніцыным ён абышоў паўвостраў і выявіў, што з Кацельным яго злучае нізіна з пясчаным перашыйкам (пазней яна атрымала назву Зямля Бунгэ). У 1821 годзе Фадзееўскі даследавала адна з дзвюх партый Усць-Янскай палярнай экспедыцыі пад кіраўніцтвам Пятра Анжу, а праз год ён жа вывучыў ягоную заходнюю і паўночна-ўсходнюю часткі. Стрэлка Анжу была адкрыта і апісана ім у 1821–1823 гадах, а ў 1886 годзе Эдуард Толь назваў яе ў гонар даследчыка.
Падчас другой зімоўкі 1901–1902 гадоў Рускай палярнай экспедыцыі на Кацельным адзін з яе ўдзельнікаў, А. В. Калчак, даследаваў Фадзееўскі. У ліпені 1903 года ягоная ўласная палярная экспедыцыя на шляху да вострава Бенета сустрэлася на беразе Фадзееўскага з партыяй матроса Талстова з судна «Зара». Той летаваў у гэтых мясцінах з надзеяй знайсці групу Э. Толя, што знікла раней. Пасля няўдалых пошукаў на ўсім Кацельным даследчыкі дасягнулі мыса Благавешчанскі на ўсходзе Фадзееўскага і пераправіліся на Новую Сібір. Пасля вяртання экспедыцыя абследавала ўсе берагі Кацельнага, аднак, так і не знайшоўшы слядоў Толя, 16 лістапада рушыла да мацерыка.
Мыс Кажэвіна быў адкрыты ў 1809 годзе землямерам Іванам Яфімавічам Кажэвіным. У 1906 годзе К. А. Валасовіч назваў гэты мыс у гонар ягонага першаадкрывальніка.
Тапаграфічныя карты
Заўвагі
Крыніцы
Зноскі
Літаратура Артыкулы
Манаграфіі
Спасылкі
Катэгорыя:Новасібірскія астравы Катэгорыя:Паўвостравы Расіі Катэгорыя:Колішнія астравы