Універсітэт Цывітас () — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве.
Агульная характарыстыка ВНУ была створана па ініцыятыве навукоўцаў з Інстытута палітычных даследаванняў Польскай акадэміі навук і працуе пад эгідай пяці інстытутаў са сферы сацыяльных навук ПАН.
У першы год сядзіба вучэльні размяшчалася на вул. Смалюхоўскага. У наступныя гады вучэльня размяшчалася ў будынку на вул. Марыі Казімеры 31 на Марымонт (частка лекцый праходзіла тады ў Доме літаратуры на Кракаўскім прадмесці 87/89). Пазней (у 2000-2003 гады) вучэльня знайшла сваё месца ў больш буйным будынку на вул. Навуковай 5/7 на Влохах. З 2003 года ВНУ размешчана на 12 паверсе Палаца культуры і навукі. У 2025 годзе яна афіцыйна атрымала статус і паўнамоцтвы ўніверсітэта.
Вучэльня прапануе праграмы навучання на польскай і англійскай мовах і двухмоўныя праграмы ў шасці абласцях: Журналістыка і новыя СМІ Кіраванне і маркетынг Псіхалогія і коучынг Бяспека і аналіз інфармацыі Міжнародныя адносіны і дыпламатыя Сацыялогія, культура, мастацтва
Ступень бакалаўра і магістра ў Collegium Civitas (больш за 70 спецыяльнасцей і спецыялізацый) можна арымаць па 4 напрамкам: Упраўленне (І ступень) Сацыялогія (І і ІІ ступені) Міжнародныя адносіны (І і ІІ ступені) Журналістыка і новыя СМІ (І ступені)
Адукацыйная прапанова таксама ўключае ў сябе магчымасць атрымання ступеня МВА, доктарскай ступені, удзел у курсах і семінарах, а таксама заняткі ва ўніверсітэце трэцяга веку і дзіцячым каледжы.
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Варшава Катэгорыя:1997 год у Польшчы