Browning M1900 (пісталет Браўнінга ўзору 1900 года, FN Browning M1900) — самазарадны пісталет, распрацаваны Джонам Браўнінгам у 1896 годзе, выпускаўся бельгійскай кампаніяй Fabrique Nationale d’Armes de Guerre (FN) у 1900—1912 гадах.

Гісторыя Джон Мозес Браўнінг быў вядомым амерыканскім канструктарам агнястрэльнай зброі. У канцы ХІХ стагоддзя ён стварыў самазарадны пісталет калібру 7,65 мм з аўтаматыкай, які працаваў на аддачы свабоднага затвора. Каробчаты магазін устаўляўся ў рукаяць, а зваротна-баявая спружына знаходзілася над ствалом. Пісталет з нестандартнай кампаноўкай не выклікаў энтузіязму ў амерыканцаў, аднак у Еўропе навінку хутка ацанілі. З 1899 года пісталеты сталі выпускаць на бельгійскай фірме «Fabrique Nationale d’Armes de Guerre». Зброя атрымала назву «Пісталет Браўнінга ўзору 1900 года». Пісталеты Браўнінга — адны з нешматлікіх, якія атрымалі імя ад свайго сапраўднага стваральніка.

У пачатку ХХ стагоддзя з Браўнінгам не мог параўняцца ні адзін аўтаматычны пісталет у свеце. Надзейны, лёгкі, а галоўнае — зручны, Браўнінг стаў эталонам кішэннай зброі. Створаныя Дж. Браўнінгам патроны калібра 7,65 мм з бяздымнага пораху значна пераўзыходзілі патроны з дымным порахам як па магутнасці, так і па балістычных паказчыках. Гэтыя перавагі канчаткова ліквідавалі канкурэнта — рэвальвер. У 1903 годзе была выпушчана яшчэ адна мадэль пад калібр 9 мм. Канструкцыя была вельмі ўдалай, і ён быў прыняты на ўзбраенне арміі, паліцыі і жандармерыі.

З’яўленне браўнінгаў стала рэвалюцыяй у зброевай справе. Іх канструкцыя вызначыла развіццё большасці сучасных пісталетаў.

Карыстальнікі

Brassey’s Infantry Weapons of the World, 1950—1975, J.I.H Owen (1975), p. 45  — закуплены для патрэб паліцыі

 — упершыню закуплены паліцыяй да 1917 года. Пісталет быў вельмі папулярны на грамадзянскім рынку і сярод ранняга фінскага нацыяналістычнага руху Voimaliitto. Таксама выкарыстоўваўся дзяржаўным банкам Фінляндыі.  — закуплены паліцэйскімі агенцтвамі.

 — папулярная зброя сярод афіцэраў.  — выдаваўся паліцэйскім і вайскоўцам.

Вядомыя ўзоры

У 1904 годзе стрэламі з пісталета М1900 быў смяротна паранены віцэ-губернатар Фінляндыі і камандуючы войскамі Фінляндскай ваеннай акругі Мікалай Бобрыкаў У 1909 годзе з пісталета М1900 быў забіты былы прэм'ер-міністр Японіі, першы генерал-рэзідэнт Карэі і старшыня Тайнага савета Японіі Іта Хірабумі

Катэгорыя:Пісталеты Бельгіі Катэгорыя:FN Herstal Катэгорыя:З’явіліся ў 1896 годзе Катэгорыя:Зброя паводле алфавіта