Наталля. Маці Божая Адзігітрыя. Рафаіл — іканапісны складзень, створаны ў 1760 годзе, з Усехсвяцкай царквы ў г. п. Тураў Гомельскай вобласці. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі БеларусьБалыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. .
Сюжэт
У сярэдніку на вохрыстым сярпе стаіць Маці Божая ў сінім хітоне, аранжава-чырвоным на зялёнай падкладцы мафорыі з сядзячым на левай руцэ дзіцем у белым хітоне, жоўтым гімаціі з блакітнай дзяржавай у левай руцэ. На галовах Маці Божай і дзіцяці — кароны.
На правай створцы — архангел Рафаіл у сінім сподзе, вохрыстай далматыцы, падпяразанай чырвоным поясам, чырвоным на зялёнай падкладцы гімаціі, з белай хусткай на шыі. Крылы шэра-зялёныя. У левай руцэ белая лілея.
На левай створцы — Наталля ў сінім хітоне, вохрыстым кароткім адзенні, аранжава-чырвоным плашчы, з белай хусткай на галаве. У левай руцэ зялёна-сіняя галінка.
Ніжнюю палавіну складня займаюць блакітныя воблакі, зверху ў цэнтральнай частцы — пазалочаны раслінны ляпны арнамент, на створках — жоўты фон, аранжава-чырвоныя аркі.
Паходжанне Абраз выяўлены 22-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1972 ва Усехсвяцкай царкве г. п. Турава Гомельскай вобласці.
Ікона раскрыта брыгадай рэстаўратараў Дзяржаўнага Рускага музея ў складзе І. В. Ярыгінай, С. І. Голубева, М. Г. Малкіна, А. Т. Дзеднянкова ў 1974-75 (Ленінград)Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 41-42..
Выстаўкі
Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 1988 Іканапіс Беларусі XVII—XVIII стст. Яраслаўль. Масква. 1990 Мастацтва Гомельшчыны XII—XX стст. Мінск. 1994 Датаваныя помнікі мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст. Мінск. 2000. Іканапіс Беларусі XVI—XVIII стст. Новыя адкрыцці. Іспанія. 1999—2000. Мінск. 2001
Катэгорыя:Карціны 1760 года Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Рэлігія ў Жыткавіцкім раёне