Вiктар Уладзiмiравiч Краснапрошын (нар. , Кобрын, Брэсцкая вобласць) — беларускі матэматык, спецыяліст у галіне матэматычнай кібернетыкі, тэарэтычных асноў інфарматыкі. Доктар тэхнічных навук (2008), кандыдат фізіка-матэматычных навук (1979), прафесар (2008).
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Прыкладная матэматыка», 1974; аспірантура, 1979).
Выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1974, факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, кафедра інфармацыйных сістэм кіравання, загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: распазнаванне вобразаў; штучны інтэлект; тэорыя прыняцця рашэнняў; інфармацыйна-камп’ютарныя тэхналогіі.
Узнагароды ганаровая грамата Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (2009), ганаровая грамата НАН Беларусі (2010), Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2021)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 кастрычніка 2021 года № 410 «Аб узнагароджанні».
Бібліяграфія Теоретические основы и технологии построения систем распознавания по прецедентности : диссертация … доктора технических наук : 05.13.17 : защищена 20.12.2007 : утверждена 02.04.2008 / Краснопрошин Виктор Владимирович. — Минск, 2007. Модели с дискретными корректорами в задачах распознавания : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 01.01.09 / Краснопрошин Виктор Владимирович. — Минск, 1979. Decision-Making in Economy and Management: Problems and Prospects / V. Krasnoproshin. — Barcelona, 1999. Problem of Solvalibility and Choice of Algorithms for Decision Making by Precedence / V. V. Krasnoproshin, V. A. Obraztsov // Pattern Recognition and Image Analysis. — 2006. — Vol. 16, № 2. — P. 155—169.
Літаратура Краснопрошин Виктор Владимирович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2009. — [Т. 1] : Брестская область. Кн. 1. — С. 507.
Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Кібернетыкі Беларусі Катэгорыя:Матэматыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі СССР