Таццяна Іванаўна Сініца (нар. , Брэст) — беларускі псіхолаг, педагог. Кандыдат псіхалагчных навук.
Біяграфічныя звесткі Нарадзілася ў 1976 годзе ў Брэсце. Тут у 1993 годзе скончыла Ліцэй № 1, затым паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на аддзяленне псіхалогіі.
У 1998 годзе скончыла ВНУ з адзнакай (спецыялізацыя медыцынская псіхалогія). У 1998 г. паступіла ў аспірантуру Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
Пасля заканчэння аспірантуры ў 2002 г. прынятая на пасаду старшага выкладчыка кафедры прыкладной псіхалогіі факультэта псіхалогіі БДПУ імя М. Танка. У 2003 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Карэкцыйная псіхалогія». З 2007 па 2009 г. працавала на пасадзе дацэнта кафедры клінічнай і кансультатыўнай псіхалогіі факультэта псіхалогіі. У 2010 г. прысвоена вучонае званне дацэнта. З 2009 па 2014 займала пасаду загадчыка кафедры клінічнай псіхалогіі факультэта псіхалогіі БДПУ імя. М. Танка.
З 2014 года працуе на пасадзе дацэнта кафедры псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ. У час пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе падтрымлівала бастуючых студэнтаў, удзельнічала ў відэазвароце выкладчыкаў БДУ, была затрымана і аштрафавана/nashaniva.by.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць Сярод яе навуковых і прыкладных інтарэсаў: культурна-гістарычная канцэпцыя, спецыяльная псіхалогія, медыцынская псіхалогія. Прадмет даследаванняў: развіццё эмацыянальнай сферы асобы ў норме і паталогіі, развіццё камунікатыўных навыкаў і супрацоўніцтва, практыка псіхалагічнай дапамогі дзецям, якія маюць адхіленні ў псіхафізічным развіцці, падрыхтоўка псіхолагаў да працы з дзецьмі з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. Вывучала тэму эмоцый у дзяцей з парушэннем зроку.
Выбраная бібліяграфія Медицинская психология. Прогр.-метод. комплекс / составители: Т. И. Гаврилко, Д. Г. Дьяков — Минск: БГПУ, 2009. — 224 с.
Спасылкі ffsn.bsu.by Женщины в науке: LADY.TUT.BY
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Брэсце Катэгорыя:Выпускнікі БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Кандыдаты псіхалагічных навук Катэгорыя:Псіхолагі Беларусі