Медаль «За выратаванае жыццё» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь.
Апісанне Медаль мае форму круга дыяметрам 33 мм. На вонкавым боку медаля ў абрамленні вянка з лаўровага і дубовага лісця размешчаны рэльефны відарыс ратавальніка з дзіцем на руках, справа паўкругам у два радкі — надпіс «ЗА ВЫРАТАВАНАЕ ЖЫЦЦЁ».
Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай муаравай стужкай сіняга колеру шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі размешчана падоўжаная жоўтая палоска шырынёй 1 мм, злева і справа ад яе — па дзве палоскі зялёнага і чырвонага колеру шырынёй 1 мм і па адной палосцы белага колеру шырынёй 3,5 мм.
Медаль вырабляецца з тампаку з серабрэннемМедаль «ЗА ВЫРАТАВАНАЕ ЖЫЦЦЁ».
Некаторыя з узнагароджаныхСтатыстыка ўзнагароджанняў
2016 Эдуард Уладзіміравіч Дзейкун (24 лістапада 2016) Валерый Аляксандравіч Пажыган (24 лістапада 2016)
2017 Дзяніс Мікалаевіч Раманчук (9 сакавіка 2017) Сяргей Аляксандравіч Драздоўскі (20 чэрвеня 2017) Аляксандр Віктаравіч Барсукоў (27 чэрвеня 2017)
2018 Сяргей Сяргеевіч Вакульчык (3 сакавіка 2018) Леанард Іванавіч Гружэўскі (4 верасня 2018) Віталій Сяргеевіч Цітоў (4 верасня 2018) Уладзімір Яўгеньевіч Дваежонаў (26 лістапада 2018)
2019 Уладзімір Мікалаевіч Клімовіч (5 сакавіка 2019) Максім Эдуардавіч Новікаў (5 сакавіка 2019) Раман Аляксандравіч Катужанец (24 ліпеня 2019) Андрэй Станіслававіч Панамарэнка (24 ліпеня 2019) Барыс Аляксандравіч Півеня (24 ліпеня 2019) Антон Ігаравіч Семякін (21 лістапада 2019)
Катэгорыя:Медалі Беларусі