Партызанская брыгада імя В. І. Чапаева — партызанская брыгада, створаная ў студзені 1944 года, да ліпеня таго ж года дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Антопальскага і Кобрынскага раёнаў.

Склад Брыгада была створана на базе атрада імя Чапаева (арганізаваны ў красавіку 1942 на базе груп, якія дзейнічалі з ліпеня 1941). Пры фарміраванні брыгады атрад імя Чапаева быў разбуйнены, з выдзеленага ім асабістага складу былі арганізаваны атрады імя І. І. Арлова (камандзір атрада імя Чапаева І. І. Арлоў загінуў у баі), імя І. П. Паставалава (камандзір атрада І. П. Паставалаў загінуў у баі), імя Г. М. Малянкова.

Камандаванне Камандзіры Канстанцін Сцяпанавіч Гапасюк (студзень — май 1944); Фёдар Мікалаевіч Баранаў (май — ліпень 1944).

Камісары Максім Пракопавіч Леановіч (студзень — ліпень 1944); Мікалай Сяргеевіч Карпічэнка (ліпень 1944).

Начальнікі штаба Іван Пятровіч Курапаў (студзень — май 1944); Валянцін Васілевіч Сцёпкін (чэрвень — ліпеь 1944).

Гісторыя У 1943 годзе атрад імя Чапаева знішчыў 7 нямецкіх апорных пунктаў, 11 маёнткаў. Партызаны брыгады ў лютым — маі 1944 года правялі 32 дыверсіі на чынуначным участку Кобрын — Івацэвічы, знішчыўшы 22 варожыя аўтамашыны, 7 мастоў на шашэйных дарогах, у чэрвені падарвалі 940 рэек, вялі баі з праціўнікам, які спрабаваў уварвацца ў зону дыслакацыі брыгады.

19 ліпеня 1944 года брыгада (886 партызан, чатыры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Літаратура

Спасылкі Бригада имени В. И. Чапаева

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе