Аператыўная рабочая група па стратэгічных камунікацыях () — экспертная група, створаная Еўрапейскай службай знешнепалітычнай дзейнасці (ЕСЗД) у красавіку 2015 года на падставе прынятага на сустрэчы Еўрапейскага саюза 19–20 сакавіка 2015 года рашэння аб неабходнасці «супрацьстаяць дэзынфармацыйным кампаніям з боку Расіі, якія працягваюцца»European Council meeting (19 and 20 March 2015) — Conclusions (III.13) .
Група прызначана для падтрымкі дэлегацый Еўрапейскага саюза ў Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдове, Украіне і Расіі .
Асноўным прадуктам Групы East StratCom з’яўляецца вэб-сайт EUvsDisinfo.eu, які публікуе інфармацыю пра ўсе выяўленыя прыклады дэзынфармацыйных нападаў з боку Расіі.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Знешняя палітыка Еўрапейскага саюза Катэгорыя:Сувязі з грамадскасцю Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2015 годзе Катэгорыя:2015 год у Еўропе