Ларс фон Тры́ер (, імя пры нараджэнні Lars Holbæk Trier; нар. , , Данія) — дацкі кінарэжысёр і сцэнарыст. Адзін з аўтараў маніфеста «Догма 95». Меркаванні крытыкаў адносна яго работ часта дыяметральна разыходзяцца.
Трыер пачаў ствараць кіно ў 11 гадоў. Перыядычна церпіць на дэпрэсію, а таксама на размаітыя фобіі, у прыватнасці на аэрафобію. Яго першы публічны фільм выйшаў у 1977 годзе — кароткаметражная стужка «Садоўнік, які вырошчвае архідэі», а праз 7 гадоў выйшла першая поўнаметражная карціна «Элемент злачынства» (1984). Сярод мноства ўзнагарод, прызоў і намінацый Ларса фон Трыера вылучаюцца «Залатая пальмавая галіна» (за фільм «Танцорка ў цемры»), гран-пры і прыз журы Канскага кінафестывалю.
Літаратура Georg Tiefenbach: Drama und Regie (Writing and Directing): Lars von Trier’s Breaking the Waves, Dancer in the Dark, Dogville. Wurzburg: Konigshausen & Neumann 2010. 251 pages. ISBN 978-3-8260-4096-2.
Спасылкі
Кінакампанія Zentropa
Катэгорыя:Лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі