Таццяна Назараўна Аляксе́ева () — беларуская актрыса тэатра і кіно. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1955).
Біяграфія Нарадзілася 9 кастрычніка 1922 года ў Сяміпалацінску. Сцэнічную дзейнасць пачала ў 1943 годзе ў Кіеўскім тэатры музычнай камедыі, які быў эвакуіраваны ў Казахстан. Пасля вайны ў Чарнавіцкім музычна-драматычным тэатры.
З 1948 года на Беларусі. Працавала ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры, у 1948—1951 гадах — у Брэсцкім драматычным тэатры імя Ленінскага камсамола Беларусі; з 1952 года ў Нацыянальным тэатры імя Я. Купалы.
Выкладала ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1968—1975), Мінскім інстытуце культуры (1977—1982), Беларускай акадэміі музыкі (з 1982 года).
Памерла 21 лютага 1996 года.
Творчасць Актрыса лірыка-драматычнага плана, валодае высокай сцэнічнай культурай, псіхалагічную распрацоўку ролі спалучае з дакладным вонкавым малюнкам: Вікця («Людзі і д’яблы» К. Крапівы), Юлія Тугіна, Кручыніна («», «» А. Астроўскага), Луіза («Каварства і каханне» Ф. Шылера), Джульета і Алена («Рамэа і Джульета», «» У. Шэкспіра), Агнія («Традыцыйны збор» В. Розава). Тонкі гумар уласцівы камедыйным персанажам: Адэля («Ажаніцца не журыцца» Далецкіх і М. Чарота), Маці («Дзверы стукаюць» М. Фермо), Паўла («Гульня з кошкай» І. Эркеня).
Фільмаграфія
1954 — Зямля — Ганна 1954 — Хто смяецца апошнім — машыністка 1955 — Лымярыўна — Наталля Лымярыўна 1955 — Шляхі і лёсы — Вера 1957 — Пад залатым арлом — Ганна Рабчук, украінка-астарбайтар 1959 — Каханнем трэба даражыць — Тоня, сакратар райкама камсамола 1960 — Наперадзе — круты паварот — Снегірова 1963 — 40 хвілін да світання — эпізод 1968 — Страказіныя крылы — настаўніца 1969 — Мы з Вулканам — маці Алесі 1971 — Руіны страляюць… — Вольга Шчарбацэвіч 1972 — Дзень маіх сыноў — Надзя 1972 — Перад першым снегам — эпізод 1973 — Хлеб пахне порахам — маці Лукашэвіча 1974 — Вялікі ўтаймавальнік — Таццяна Андрэеўна Свірыдава 1975 — Надзейны чалавек -Таня 1975 — Факт біяграфіі — Таццяна Зайчык 1976 — Нядзельная ноч — маці Мішы 1976 — Сын старшыні — Аляўціна 1980 — Атланты і карыятыды — сакратар Багдана Віталевіча 1981 — Кантрольная па спецыяльнасці — эпізод 1983 — Абуза — выхавальніца 1984 — Дрэвы на асфальце — Наталля Барысаўна 1992 — Белае адзенне — Вера Лукнічна, бабуля Лены 1994 — Эпілог — Вольга
Сям’я Муж — Віктар Паўлавіч Тарасаў, савецкі беларускі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Актрысы тэатра СССР Катэгорыя:Актрысы тэатра Беларусі Катэгорыя:Кінаактрысы Беларусі