А́дам Стані́слаў Красі́нскі (; , в. Велнічы, Валынская губерня — , ) — віленскі біскуп, прапаведнік, філолаг, паэт, перакладчык.

Біяграфія Вучыўся ў гімназіі піяраў у Корацкім Міжрэччы і ў Любяшове, затым у Віленскай Духоўнай акадэміі. Быў прафесарам Рымска-каталіцкай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу (1853—1858). У 1858—1864 біскуп віленскі. За адмову асудзіць Паўстанне 1863-1864 гадоў і яго ўдзельнікаў на распараджэнне Міхаіла Мураўёва быў арыштаваны і высланы ў Вятку. Жыў у ссылцы ва ўнутранай Расіі дваццаць гадоў (да 1882). У 1883 абгрунтаваўся ў Кракаве. Сябар кракаўскай Акадэміі навук ().

Творчасць Галоўныя перакладніцкія працы Красінскага — «Паэтычнае мастацтва» Гарацыя (; Вільня, 1835) і вершаваны пераклад «Слова пра паход Ігараў» (; СПб., 1856). Красінскаму таксама прыналежаць «Польская граматыка для дзяцей» (1839; некалькі выданняў), «Літаратурны навагоднік» (1835, 1838 i 1843), падручнік права «Кананічнае права» (Вільня, 1861), «Слоўнік польскіх сінонімаў» (1885, 2 тамы), «Афарызмы, вершы» (1888, 2-е выданне 1906), «Успаміны» (1901).

Спасылкі

Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Біскупы віленскія Катэгорыя:Перакладчыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Перакладчыкі паэзіі на польскую мову