Ёзэф Вёльфль (; 24 снежня 1773, Зальцбург — 21 мая 1812, Лондан) — аўстрыйскі піяніст і кампазітар.

Біяграфія Ёзэф Вёльфль нарадзіўся ў Зальцбургу, дзе вывучаў музыку ў Леапольда Моцарта і Ёгана Міхаэля Гайдна. Упершыню выступіў у якасці скрыпача-саліста ў сямігадовым веку. Пераехаўшы ў Вену, у 1790 годзе ён наведаў Вольфганга Амадэя Моцарта і, магчыма, узяў у яго заняткі. Першая опера Вёльфля, «Der Höllenberg», была складзена ў 1795 годзе.

Сучаснікі ставілі Вёльфля вышэй за Бетховена, аднак пасля паражэння, нанесенага яму Бетховенам у «фартэпіяннай дуэлі» ў доме графа Вецлера (1799), папулярнасць Вёльфля пачала падаць. Бетховену прысвечаныя санаты скл. 6 (1798).

Прабавіўшы 1801—1805 у Парыжы, Вёльфль пераехаў у Лондан, дзе ўпершыню выступіў 27 мая 1805. У Лёндоне ён меў камерцыйны поспех. У 1808 годзе ён апублікаваў санату, скл. 41, названую з-за тэхнічнай цяжкасці «Non Plus Ultra». У адказ на гэта саната Дусека, пачаткова названая «Вяртанне ў Парыж», была перавыдадзена пад назвай «Plus Ultra», з іранічным прысвячэннем «Non Plus Ultra».

Вёльфль быў вельмі высокі і, як казалі сучаснікі, мог узяць тэрцдэцыму, што палягчала яму выкананне тэхнічна складаных пасажаў, чым ён і карыстаўся падчас імправізацыяў.

Сканаў Вёльфль у Лондане, у доме на Грэйт Марылебан стрыт, 21 мая 1812.

Творы

Фартэпіянныя канцэрты Канцэрт для фартэпіяна № 1 скл. 20 соль мажор ( 1802—1803) Канцэрт для фартэпіяна № 2 скл. 26 Канцэрт для фартэпіяна № 3 скл. 32 фа мажор Канцэрт для фартэпіяна № 4 скл. 36 соль мажор «Штыль» Канцэрт для фартэпіяна № 5 скл. 43 до мажор «Вялікі ваенны канцэрт» (1799?) Канцэрт для фартэпіяна № 6 скл. 49 рэ мажор «Зязюля» (апублікаваны ў 1811)

Сімфоніі Сімфонія соль мінор скл. 40. Прысвечаная Луіджы Керубіні. Сімфонія до мажор скл. 41. Прысвечаная Ёгану Петэру Саламону.

Струнныя квартэты Струнны квартэт мі-бемоль мажор скл. 30 № 1. Прысвечаны Басі Гуаіта Струнны квартэт до мажор скл. 30 № 2. Прысвечаны Бассі Гуаіта Струнны квартэт рэ мажор скл. 30 № 3. Прысвечаны Бассі Гуаіта Шэсць струнных квартэтаў op.51.

Оперы Der Höllenberg (1795) Das schöne Milchmädchen, oder Der Guckkasten (1797) Der Kopf ohne Mann (1798) Liebe macht kurzen Prozess, oder Heirat auf gewisse Art (1798) Das trojanische Pferd (1799) L’Amour romanesque (1804) Fernando, ou Les maures (1805)

Санаты Санаты скл. 6, прысвечаныя Людвігу ван Бетховену Саната до мінор, скл. 25 Саната рэ мажор, скл. 31 3 санаты, скл. 33 Саната для фартэпіяна ў чатыры рукі і флейты, скл. 42

Іншыя Вялікі дуэт рэ мінор для фартэпіяна і віяланчэлі скл. 31. Прысвечаны мадам Голандэр.

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Зальцбургу Катэгорыя:Піяністы Аўстрыі Катэгорыя:Кампазітары Аўстрыі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Аўстрыі Катэгорыя:Памерлі ў Лондане