Уільям Гершэль (; — ) — англійскі астраном нямецкага паходжання, заснавальнік зорнай астраноміі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Гановеры (Германія) у сям’і ваеннага музыканта.

У 35 гадоў зацікавіўся астраноміяй, якую вывучыў самастойна. Для назіранняў выкарыстоўваў тэлескопы, якія вырабляў самастойна. У 1789 годзе пабудаваў найвялікшы для таго часу рэфлектар з дыяметрам люстэрка 126 см.

У 1781 годзе Гершэль адкрыў планету Уран. У 1800 годзе, вывучаючы спектр Сонца, ён адкрыў існаванне інфрачырвонага выпраменьвання.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Астраномы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Кампазітары Вялікабрытаніі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Коплі Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі навук Катэгорыя:Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук