Міхаіл Восіпавіч Біч (, в. Мілявічы, цяпер , Гродзенская вобласць — ) — беларускі гісторык.
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і Восіпа Пятровіча і Ганны Антонаўны Бічоў. Скончыў Дзярэчынскую сярэднюю школу, у 1953 г. праз конкурс 8-м чалавек на месца паступіў на гістарычны факультэт БДУ, які скончыў з адзнакай у 1958 г. Працаваў настаўнікам у сельскіх школах Пастаўскага і Мастоўскага раёнаў. Планаваў паступаць у аспірантуру пры гістарычным факультэце Мінскага педінстытута, потым паступаў у аспірантуру пры Інстытуце гісторыі, дзе на іспытах не хапіла аднаго бала. Рэферат і адказы на іспытах спадабаліся загадчыку сектарам гісторыі Беларусі эпохі капіталізму прафесару К. І. Шабуні, які прыняў М. Біча на працу на пасаду малодшага навуковага супрацоўніка. М. Біч распрацоўваў тэму «Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў 1900—1917 г.» — акрэсліў кірунак сваіх даследаванняў гісторыяй рабочага і сацыял-дэмакратычнага руху ў 2-й пал. 19 — пач. 20 ст.
Дзейнасць У 1970 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Развитие социал-демократического движения в Белоруссии в 1883—1903 г.», якая ў 1973 г. выйшла манаграфіяй. У 1971 г. М. В. Біч быў абраны на пасаду старшага навуковага супрацоўніка. Пасля публікацыі манаграфіі амаль дзесяцігоддзе вывучаў рабочы рух у Беларусі ў 1861—1907 г. У 1984 г. у вынікам даследаванняў выйшла манаграфія «Рабочее движение в Белоруссии в 1861—1904 г.», якая была абароненая як доктарская дысертацыя (1984). З ліпеня 1983 г. М. В. Біч загадчыкам сектара гісторыі Беларусі перыяду капіталізму. Потым сектар змяніў сваю назву і быў пераўтвораны ў аддзел гісторыі Беларусі кан. 18 — пач. 20 ст. З 1989 г. кіраваў аддзелам на грамадскіх пачатках, бо быў абраны намеснікам дырэктара Інстытута гісторыі АН БССР па навуковай рабоце. Разам з вывучэннем рабочага класа і буржуазіі ён даследаваў дзейнасць буржуазных і дробнабуржуазных партый і груповак, а таксама народніцкі рух, перыядычны друк Беларусі і праблемы нацыянальнага Адраджэння пач. 20 ст.
Адначасова быў намеснікам старшыні вучонага Савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацыяў, створаным пры Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, сябрам Савета па абароне дысертацый пры Дзяржпедуніверсітэце, уваходзіў у склад навуковага Савета інстытута. Апроч гэтага, М. В. Біч на працягу 4 гадоў узначальваў экспертны савет Вышэйшага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь па гістарычных навуках і мастацтвазнаўству. Шэсць аспірантаў пад яго кіраўніцтвам абаранілі кандыдацкія дысертацыі.
Працы Апроч 2-х манаграфій, аўтар раздзелаў у 7 калектыўных кнігах: Гісторыя Беларускай ССР. Т. 2. (Мінск, 1972), Исторические корни дружбы и единения украинского и белорусского народов (Киев, 1978), Достижения исторической науки в БССР за 60 лет (Минск, 1979), История рабочего класса Белорусской ССР. В 4-х томах. Т.1 (Минск, 1984), Асвета і педагагічная думка ў Беларусі са старажытных часоў да 1917 г. (Мінск, 1985), Полоцк: исторический очерк. 2-е изд. (Минск, 1987), Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х частках. Ч. I. (Мінск, 1987). Таксама аўтар 54 артыкулаў у навуковых выданнях і 230 артыкулаў у энцыклапедычных выданнях, 4-х вучэбных дапаможнікаў і 5 праграм для сярэдняй школы па гісторыі БеларусіСмалянчук А. Спіс навуковых публікацый….
Бібліяграфія
1966 О роли и значении национальных движений в России в начале XX в. // Вопросы истории и археологии. Материалы X конференции по общественным наукам. — Минск, 1966. У змаганні за лепшую долю (да 60-годдзя газеты «Наша доля») // Полымя. — 1966. — № 8.
1967 Стагоддзі жыцця і барацьбы (да 900-годдзя Мінска) // Полымя. 1967. — № 6. Левые народники в Минске на рубеже XIX — XX вв. Отношение РСДРП к неонародничеству // Доклады к XI конференции молодых учёных Белорусской ССР. — Минск, 1967.
1969 Крах апартуністычнай тактыкі эканамізму (Да пытання аб ідэйных сувязях сацыял-дэмакратычнага эканамізму і паліцэйскага сацыялізму) // Весці АН БССР. — 1969. — № 2. Возникновение СДКПиЛ. Отношение её к РСДРП и к социал-демократическому движению в Белоруссии (1893—1903 гг.) // Вопросы истории. Тезисы докладов XII конференции молодых учёных Белорусской ССР. — Минск, 1969.
1970 На шляху да марксізму // Полымя. 1970. — № 3. Агент з групы «Вызваленне працы» // Полымя. — 1970. — № 3. «Настаўнік жыцця…» // Полымя. — 1970. — № 3. Ленінская «Искра» і Беларусь // Полымя. — 1970. — № 12.
1972 Нацыянальны склад прамысловага пралетарыяту Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX ст. // Весці АН БССР. — 1972. — № 4. Гісторыя Беларускай ССР. — Т. 2. — Мінск, 1972. Раздзелы: Пашырэнне марксізму і ўзнікненне марксісцкіх арганізацый (у сааўтарстве з З.Абезгаузам). Уздым рабочага руху (1901—1904 гг.). Сацыял-дэмакратычны рух. Узнікненне бальшавіцкіх арганізацый на Беларусі. Дробнабуржуазныя партыі і групоўкі (1901—1904 гг.). Друк (1900—1914 гг.). Гіст.карта: Насельніцтва і адміністрацыйны падзел Беларусі ў канцы XIX ст. // Гісторыя Беларускай ССР. — Т. 2. — Мінск, 1972.
1973 Канстанцін Іванавіч Шабуня (Людзі савецкай навукі) // Весці АН БССР. — 1973. — № 1. Развитие социал-демократического движения в Белоруссии в 1883—1903 гг. — Минск, 1973. У адзіным страі. II з’езд РСДРП і фарміраванне бальшавізму ў Беларусі // Звязда. — 1973. — 29 ліпеня. Беларуская савецкая энцыклапедыя. — Т. 1 — 12. — Мінск, 1969—1975. 61 артыкул, у т.л.: Беларуская сацыялістычная грамада. — Т. 2 (у сааўтарстве з У.Палуянам) «Зямля і воля» (падпольная арганізацыя пачатку 60-х г. XIX ст.). — Т. 4. «Зямля і воля» (падпольная арганізацыя 70-х г. XIX ст. — Т. 4. Мінск. Гістарычны нарыс (1861—1917). — Т. 7. «Народная воля». — Т. 7. Народніцтва. — Т. 7. «Наша Ніва». — Т. 7. Рабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі. — Т. 9. Рабочы саюз Літвы. — Т. 9. «Чорны перадзел». — Т. 11. Дробнабуржуазныя і буржуазныя партыі і групоўкі (1901—1904). — Т. 12. Беларуская ССР. Кароткая Энцыклапедыя. — Т. 1. — Мінск, 1978. 4 артыкулы па гісторыі рабочых арганізацый.
1978 Борьба за единство революционных действий на Украине и в Белоруссии в период создания пролетарской партии в России // Исторические корни дружбы и единения украинского и белорусского народов. — Киев, 1978. Боевое взаимодействие братских народов в 1905—1907 гг. // Исторические корни дружбы и единения украинского и белорусского народов. — Киев, 1978.
1979 Историография истории Белоруссии в эпоху капитализма // Достижения исторической науки в БССР за 60 лет. — Минск, 1979. Сімпозіум гісторыкаў рабочага класа // Весці АН БССР. — 1979. — № 3.
1980 Кніга пра выдатнага беларускага гісторыка // Весці АН БССР. — № 2.
20 артыкулаў па гісторыі рэвалюцыйнага руху.
1981 О методике статистического исследования рабочего движения (на материале Белоруссии) // Рабочий класс центра страны и Сибири (конец XIX — начало XX в.). — Новосибирск, 1981. Прамысловасць Беларусі ў другой палавіне XIX ст. // Весці АН БССР. — 1981. — № 2.
1983 Рабочее движение в Белоруссии в 1861—1904 гг. — Минск, 1983.
1984 История рабочего класса Белорусской ССР. — Т. 1. — Минск, 1984. Раздзелы: Введение (у сааўтарстве з К.Шабуней). Борьба рабочих на разночинском этапе освободительного движения. Социал-демократическая агитация и борьба рабочих в начале пролетарского этапа освободительного движения (1895—1900 гг.). Борьба за создание пролетарской партии нового типа. Образование организаций РСДРП в Белоруссии. Переход к массовой политической борьбе. Начало революции. Рабочее движение в январе-сентябре 1905 г. Пролетариат Белоруссии в период Всероссийской октябрьской стачки и Декабрьского вооружённого восстания. Рабочее движение в период отступления революции. Заключение. Гісторыя расійскага пралетарыяту // Весці АН БССР. — 1984. — № 4 (у сааўтарстве з З.Абезгаузам) Рабочий клас России от зарождения до начала XX в. // История СССР. — 1984. — № 2. Гіст.карта: Социал-демократические организации в Белоруссии. 1905—1907 гг. // История рабочего класа БССР. — Т. 1. — Минск, 1984 (у сааўтарстве з У.Філяковым) Гіст.карта: Рабочее движение в городах и местечках Белоруссии. 1905 — май 1907 гг. // История рабочего класа БССР. — Т. 1. — Минск, 1984 (у сааўтарстве з У.Філяковым).
1985 Асвета і педагагічная думка ў Беларусі са старажытных часоў да 1917 г. — Мінск, 1985. Раздзелы: Грамадска-педагагічны рух, рэвалюцыйна-асветніцкая дзейнасць народнікаў. Барацьба партыі бальшавікоў за народную асвету. Працоўныя Беларусі ў першай расійскай рэвалюцыі // Весці АН БССР. — 1985. — № 6. Вяршыня рэвалюцыйнай хвалі (Да 80-годдзя Снежаньскага ўзброенага паўстання) // Мінская праўда. 1985. — 21 снежня.
1986 «Стары змаганец» (Да 100-годдзя А. Л. Бурбіса) // Мастацтва Беларусі. — 1986. — № 3. Революционные события 1905—1907 гг. в Белоруссии // Пролог Великого Октября. — Минск, 1986. В борьбе за осуществление ленинских идей // Коммунист Белоруссии. — 1986. — № 9.
1987 Начало рабочего движения. Революція 1905—1907 гг. // Полоцк. Исторический очерк. Минск, 1987 (у сааўтарстве з Н.Манісам). Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва. — Т. 4. — Мінск, 1987. 2 артыкулы. Брест. Энциклопедический справочник. — Минск, 1987. 7 артыкулаў па гісторыі рэвалюцыйнага руху.
1988 К.Каліноўскі як рэвалюцыйны дэмакрат // Весці АН БССР. — 1988. — № 1. За мужыцкую праўду // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1988. — № 1. Ад родных ніў. Грамадска-палітычныя погляды К.Каганца // Полымя. — 1988. — № 3. Расійскі пралетарыят у прыяд новага рэвалюцыйнага ўздыму // Весці АН БССР. — 1988. — № 6. За волю, за правду (К 150-летию со дня рождения К.Калиновского) // Сельская газета. — 1988. — 2 февраля. Жизнь, отданная борьбе (К.Калиновскитй в советской историографии) // Знамя юности. — 1988. — 7 февраля. Рэформа 1861 г. на Беларусі. Паўстанне 1863 г. К.Каліноўскі — Тэлеурок 1986—1989 г. (8 перадачаў). I з’езд партыі // Кола дзён. — Мінск, 1988. Витебск. Энциклопедический справочник. — Минск, 1988. 13 артыкулаў па гісторыі рэвалюцыйнага руху.
1989 Из плена старых догм // Коммунист Белоруссии. — 1989. — № 1. Кастусь Каліноўскі ў беларускай савецкай гістарыяграфіі // Кастусь Каліноўскі. — Гродна, 1989. К.Каліноўскі і паўстанне 1863 г. у працах беларускіх савецкіх гісторыкаў // Весці АН БССР. — 1989. — № 3. Концепция слияния наций принесла вред // Вопросы истории. — 1989. — № 5. Канцэпцыя праўды // Літаратура і мастацтва. — 1989. — 9 верасня. Старое віно ў новыя мяхі // Настаўніцкая газета. — 1989. — 25 студзеня. Родная мова: грамадскі статус // Настаўніцкая газета. — 1989. — 25 сакавіка. Борец за счастье народное // Вечерний Минск. — 1989. — 22 марта. Беларусь у пачатку XX ст. // Настаўніцкая газета. — 1989. — 14 кастрычніка. На шляху да партыі новага тыпу. — Мінск, 1989 (у сааўтарстве). Гродно. Энциклопедический справочник. — Минск, 1989. 25 артыкулаў па гісторыі сацыял-дэмакратычнага і рабочага руху.
1990 О разработке новой концепции дооктябрьской истории КПСС // Вопросы истории. — 1990. — № 11. Станаўленне беларускага пісьменства ў XIX — пачатку XX ст. // Тэзісы дакладаў і паведамленняў міжнароднай канферэнцыі "Славяне: XI. Адзінства і многастайнасць. Секцыя 4. Гістарычнае адзінства і многастайнасць культурнага развіцця славянскіх народаў. — Мінск, 1990. Развитие капитализма в промышленности. Положение промышленных рабочих и рабочее движение в Белоруссии. 1861—1900 / Зборнік дакументаў і матэрыялаў. — Мінск, 1990. (Прадмова). Дзе карані нігілізму // Звязда. — 1990. — 23 студзеня.
1991 Канцэпцыя гістарычнай адукацыі ў сярэдняй школе Беларусі // Настаўніцкая газета. — 1991. — 30 верасня. (у сааўтарстве). Хай народзіцца ісціна // Літаратура і мастацтва. — 1991. — 22 лютага. Нягледзечы на ідэалагічны прэсінг (Гісторыя вызваленчага руху на Беларусі ў асвятленні У. М. Ігнатоўскага) // Навіны БелАН. — 1991. — 21 чэрвеня. У крывым люстэрку. К.Каліноўскі: праўда і вымыслы // Настаўніцкая газета. — 1991. — 17 ліпеня; 24 ліпеня; 27 ліпеня. Нацыянальны нігілізм і беларуская гістарыяграфія // З гісторыяй на «Вы». — Мінск, 1991. Гомель. Энциклопедический справочник. — Минск, 1991.