Першая бітва за Рамадзі — бітва Іракскай вайны, якая адбылася вясной 2004 года, у той жа час, што і першая бітва за Фалуджу. У красавіку Эль-Фалуджа была абложана сіламі кааліцыі, і паўстанцы спрабавалі аслабіць ціск на горад, распачаўшы ўласнае наступленне. Эр-Рамадзі, сталіца правінцыі Аль-Анбар, лічыўся больш прыярытэтным для кааліцыйных сіл і, такім чынам, галоўнай мэтай для нападу. Захапіўшы горад, баевікі перакрылі шашу з Аль-Анбара ў Багдад. Аднак усяго за чатыры дні амерыканскія войскі разграмілі сілы праціўніка ў горадзе. Аднак Фалуджу ім узяць так і не атрымалася.

Гл. таксама Бітва за Рамадзі (2006)

Спасылкі Zoroya, Gregg. “Accessed: 2009-10-09 Fight for Ramadi exacts heavy toll on Marines.” USA Today. 12 July 2004. Катэгорыя:Бітвы і аперацыі Іракскай вайны Катэгорыя:Бітвы ЗША Катэгорыя:Красавік 2004 года Катэгорыя:Канфлікты 2004 года