Універсітэт бізнесу, мастацтваў і тэхналогій «RISEBA» () — латвійская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе.
Агульная характарыстыка Школа заснавана ў 1992 годзе як адна з першых вышэйшых прыватных школ Латвіі. Навучанне ў школе адбываецца на ўзроўне коледжа, бакалаўрыяту і магістратуры. Таксама прапануюцца праграмы МВА (у тым ліку дзве рускамоўныя праграмы). Выпускнікі маюць магчымасць працягнуць навучанне ў дактарантуры.
Асноўныя дыдактычныя структурныя падраздзяленні школы: дэпартаменты эканамічнай тэорыі і фінансаў, інфармацыйных тэхналогій і матэматыкі, менеджменту і маркетынгу, права, бухгалтарскага ўліку і замежных моў.
Крыніцы
Спасылкі Сайт установы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з латышскай мовай навучання Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Рыгі Катэгорыя:Бізнес-школы