«Дзіўныя рэчы» () — амерыканскі навукова-фантастычны тэлесерыял, створаны братамі Дафер для стрымінгавага сэрвісу Netflix.
Дзея адбываецца ў 1980-я гады ў выдуманым горадзе Хоўкінс, штат Індыяна. Першы сезон серыяла расказвае пра падзеі, якія былі ў лістападзе 1983 года — з сакрэтнай дзяржаўнай лабараторыі ўцякае дзяўчынка са здольнасцямі тэлекінезу. Разам з гэтым знікае хлопчык і яго матка, сябры і шэф мясцовай паліцыі пачынаюць яго шукаць. Другі сезон, дзея якога адбываецца ў кастрычніку 1984 года, прысвечаны спробам персанажаў вярнуцца да нармальнага жыцця пасля падзей першага сезона. Трэці сезон апавядае пра падзеі ў Хоўкінсе летам 1985 года.
Серыял напоўнены адсылкамі да поп-культуры 1980-х гадоў, работ Стывена Кінга, Говарда Філіпса Лаўкрафта, Стывена Спілберга, Джона Карпентэра, Джорджа Лукаса, Дэвіда Лінча і іншых фільмаў і літаратурных твораў.
Прэм’ера першага сезона, які складаецца з васьмі эпізодаў, адбылася на Netflix 15 ліпеня 2016 года. Серыял атрымаў высокія ацэнкі крытыкаў, якія адзначылі атмасферу, акцёрскую ігру, рэжысуру, музычнае суправаджэнне і адсылкі да жанравых фільмаў 1980-х гадоў. Другі сезон, які складаецца з дзевяці серый, быў выпушчаны 27 кастрычніка 2017 года. У снежні 2017 года Netflix замовіў трэці сезон, які складаецца з васьмі эпізодаў. Яго прэм’ера адбылася 4 ліпеня 2019 года. 30 верасня таго ж года на афіцыйным YouTube-канале серыяла было абвешчана, што серыял атрымае працяг. Чацвёрты сезон, які складаецца з дзевяці эпізодаў, выйшаў ў 2022 годзе. Прэм’ера першых сямі серый адбылася 27 мая 2022 года, апошнія дзве серыі выйшлі праз месяц — 1 ліпеня. Пяты і апошні сезон запланаваны на 2025 год.
Па звестках на май 2022 года, серыял атрымаў 7 прэмій «Эмі» і яшчэ 31 намінацыю, у тым ліку намінацыю за «Найлепшы драматычны серыял». Сярод іншых прэміяльных дасягненняў: чатыры намінацыі на прэмію «Залаты глобус» і дзесяць намінацый на Прэмію Амерыканскай гільдыі кінаакцёраў (з перамогай у катэгорыі «Найлепшы акцёрскі склад у драматычным серыяле» ў 2017 годзе).
Сюжэт Падзеі «Дзіўных рэчаў» разгортваюцца ў выдуманым мястэчку Хоўкінс, штат Індыяна, у пачатку 1980-х гадоў. Размешчаная непадалёк Нацыянальная лабараторыя Хоўкінса нібыта праводзіць навуковыя даследаванні для Міністэрства энергетыкі ЗША, але таемна займаецца эксперыментамі ў галіне паранармальных і звышнатуральных з’яў, у тым ліку з удзелам людзей. Ненаўмысна яны адкрываюць партал у паралельнае вымярэнне, «Выварат». Уплыў «Выварату» пачынае згубна адбівацца на жыхарах Хоўкінса, якія нічога не падазраюць.
Першы сезон У лістападзе 1983 года ў мястэчку Хоўкінс таямнічым чынам знікае 12-гадовы Уіл Баерс (Ноа Шнап). Маці зніклага хлопчыка, Джойс Баерс (Вайнона Райдэр), не знаходзіць сабе месца, спрабуючы знайсці сына. Яна звяртаецца па дапамогу да шэфа гарадской паліцыі Джыма Хопера (Дэвід Харбар), які пачынае расследаваць знікненне. Сябры Уіла — Майк, Дасцін і Лукас — таксама адпраўляюцца на пошукі зніклага, але сустракаюць у лесе дзяўчынку, якая называе сябе Адзінаццаць (Мілі Бобі Браўн). Яна валодае незвычайнымі здольнасцямі — тэлекінезам і тэлепатыяй — і нешта ведае пра іх зніклага сябра. Неўзабаве высвятляецца, што да знікнення датычная сакрэтная дзяржаўная арганізацыя, якая займаецца даследаваннем партала, які вядзе ў паралельнае вымярэнне («Выварат»).
Другі сезон Кастрычнік 1984 года. Прайшоў год з перамогі над пачварай з паралельнага вымярэння, але Уіла перыядычна мучаюць відзенні «Выварату». Шэф паліцыі Джым Хопер хавае Адзінаццаць ад дзяржаўных агентаў у лесе ў старым доме свайго дзеда. Ён знаходзіць загадкава заражаныя гарбузы, а недалёка ад іх — слізь, якая наводзіць на падазрэнні пра «Выварат». Становішча Уіла пагаршаецца дзень ад дня, паколькі ён стаў мішэнню велізарнай істоты са шчупальцамі, Мучыцеля Розуму. Дасцін знаходзіць загадкавую жывёліну і патаемна ад сяброў вырашае яе выгадаваць. Тым часам у Хоўкінс пераязджае аднагодка сяброў па імені Макс. Дасцін і Лукас прымаюць яе ў кампанію, у адрозненні ад Майка, які тужыць па Адзінаццаць і кожны дзень спрабуе з ёй звязацца па рацыі. Адзі, у сваю чаргу, сумуе па ім, але не можа выйсці на сувязь з-за забароны Хопера. Тым часам, улада Мучыцеля Розуму над Хоўкінсам расце, і каб спыніць новую пагрозу з «Выварату» жыхарам Хоўкінса прыйдзецца аб’яднаць свае намаганні.
Трэці сезон У 1984 годзе савецкія вайскоўцы спрабуюць адкрыць свой партал у паралельнае вымярэнне, але церпяць няўдачу. Наступную спробу яны адкладаюць на год. Летам 1985 года ў Хоўкінсе адкрываецца гандлёвы цэнтр «Старкорт», які становіцца цэнтрам прыцягнення ўсяго гораду, з-за чаго большасць іншых крамаў спыняюць сваю дзейнасць. У Майка і Адзі развіваюцца рамантычныя адносіны, што выклікае незадаволенасць апекуна дзяўчынкі Джыма Хопера, якому ўдаецца іх пасварыць. Дасцін вяртаецца з летняга навуковага лагера і разам са сваімі сябрамі Майкам, Уілам, Лукасам, Адзі і Макс разгортвае на ўзгорку аматарскую радыёстанцыю, каб звязацца са сваёй сяброўкай Сьюзан, з якой пазнаёміўся ў лагеры. Выпадкова Дасцін перахоплівае радыёсігнал ад рускіх, які прызначаўся для сакрэтнай савецкай лабараторыі пад «Старкортам». Навукоўцы імкнуцца зноў адкрыць браму ў «Выварат», што дазваляе тамтэйшым істотам усяляцца ў жыхароў Хоўкінса і сеяць жах, з якім галоўным героям давядзецца змагацца.
Чацвёрты сезон Чацвёрты сезон адбываецца васьмю месяцамі пазней, у маі 1986 года. Джойс, Уіл, Адзі і Джонатан пераехалі ў Ленору, Каліфорнія каб пачаць усё з пачатку. У Каліфорніі, Адзінаццаць спрабуе адолець страту сваіх здольнасцяў і падвяргаецца булінгу ў школе. Тым часам у Хоўкінсе, істота з Выварата — якую пазней назавуць Векнай — пачынае забіваць жыхароў Хоўкінса, адчыняючы новыя брамы паміж светамі ў працэсе. Плануючы спыніць Векну, Сэм Оўэнс забірае Адзінаццаць да лабараторыі каб дапамагчы вярнуць ей здольнасці. Адначасова, Джойс і Мюрэй ляцяць ў Расію каб выратаваць Хопера з ГУЛАГу на Камчатцы.
У ролях
Асноўны склад
= Галоўная роля ў сезоне = Другарадная роля ў сезоне = Гасцявая роля ў сезоне = Не з’яўляецца
АкцёрПерсанажЗ’яўленне ў сезонах1234ЭпізодыВайнона РайдэрДжойс Баерс88824Джым Хопер89825Майк Уілерам89825Мілі Бобі БраўнАдзінаццаць («Адзі») / Джэйн Айвз (Хопер)88824Гейтэн МатарацаДасцін Хендэрсан88824Лукас Сінклер88824Наталі ДаерНэнсі Уілер88824Чарлі ХітонДжонатан Баерс88824Кара БуонКарэн Уілер86620Мэцью МодайнМарцін Брэнер8412Уіл Баерс68822Сэйду СінкМакс Мейфілд8816Джо КірыСтыў Харынгтан88824Дэйкр МантгомерыБілі Харгроўв8816Шон ЭсцінБоб Ньюбі718Пол РайзэрСэм Оўэнс819Мая ХоўкРобін Баклі88Прыя ФергюсанЭрыка Сінклер4812Мюрэй Баўман1449Усяго эпізодаў898934
Вайнона Райдэр — Джойс Баерс, маці 12-гадовага Уіла Байерса і старшакласніка Джонатана Байерса, былая аднакласніца Джыма Хопера. З бацькам дзяцей, Лоні, яна даўно ў разводзе з-за яго алкагалізму і здрад. У другім сезоне сустракалася з Бобам. У канцы трэцяга сезону разам са сваімі дзецьмі і Адзінаццаць з’ехала з Хоўкінса. Дэвід Харбар — шэрыф Джым Хопер, начальнік аддзела паліцыі горада Хоўкінса, былы аднакласнік Джойс Баерс. Хопер развёўся са сваёй жонкай пасля таго, як іх малалетняя дачка памерла ад рака, што прывяло яго да зацяжной дэпрэсіі і алкагалізму. У другім сезоне ўдачарае Адзінаццаць (Джэйн). Адчувае пачуцці да Джойс. Пад канец трэцяга сезону, як мяркуецца, гіне. — Майк Уілер, сын Карэн і малодшы брат Нэнсі Уілер, адзін з сяброў Уіла Баерса. Сустракаецца з Адзінаццаць (Джэйн). Мілі Бобі Браўн — Адзінаццаць («Адзі») / Джэйн Айвз (Хопер). Дзяўчынка са здольнасцямі да тэлекінезу і прывідаў. Доўгі час утрымлівалася ў сакрэтнай лабараторыі, адкуль ёй удалося збегчы. Пасябравала з Уілам, Майкам, Лукасам і Дасцін. Сустракаецца з Майкам. З пачатку трэцяга сезону пачынае сябраваць з Макс. У канцы трэцяга сезону з’ехала з Хоўкінса. Страціла свае здольнасці пасля ўкусу Мучыцеля Розуму. Гейтэн Матараца — Дасцін Хендэрсан, адзін з сяброў Уіла. Хварэе ключычна-чарапной дысплазіяй, з-за чаго шапялявіць. Неабыякавы да Макс. Сустракаецца са Сьюзан. — Лукас Сінклер, адзін з сяброў Уіла. Спачатку ставіцца да Адзі з недаверам. Сустракаецца з Макс. Наталі Даер — Нэнсі Уілер, дачка Карэн Уілер, старэйшая сястра Майка. Сустракалася са Стывам Харынгтанам у першым сезоне. З другога сезону сустракаецца з Джонатанам Байерсом. У трэцім сезоне стажыравалася ў газеце «Весткі Хоўкінса». Чарлі Хітан — Джонатан Баерс, старэйшы брат Уіла Байерса, сын Джойс Баерс. У школе яго лічаць няўдачнікам з-за яго нелюдзімасці. Захапляецца фатаграфіяй, таемна закаханы ў Нэнсі Уілерам у першым сезоне. У другім сезоне пачынае сустракацца з ёй. У трэцім сезоне стажыраваўся ў газеце «Весткі Хоўкінса». У канцы трэцяга сезону з’ехаў з Хоўкінса разам з малодшым братам Уілам Баерсам, Адзі і з яго маці Джойс Баерс. Кара Буон — Карэн Уілер, маці Нэнсі, Майка і іх малалетняй сястры Холі. У трэцім сезоне адчувае пачуцці да Білі. Мэцью Модайн — доктар Марцін Брэнер/«Тата». Вучоны, кіруе Лабараторыяй Хоўкінса, дзе праводзіць сакрэтныя эксперыменты. Адзі лічыла яго сваім бацькам. — Уіл Баерс, малодшы брат Джонатана Баерса, сын Джойс Баерс. У першым сезоне на доўгі час быў згублены ў «паралельным свеце», пасля чаго яго знайшлі. У другім сезоне становіцца «правадыром» Мучыцеля Розуму. У канцы трэцяга сезону з’ехаў з Хоўкінса. Сэйду Сінк — Максін «Макс» Мейфілд, малодшая зводная сястра Білі і новая вучаніца ў класе Майка, Дасцін, Уіла і Лукаса. За час другога сезона пачынае сябраваць з імі, аднак ёй не адразу атрымліваецца ўсталяваць сяброўскія адносіны з Майкам і Адзі. Сустракаецца з Лукасам. У трэцім сезоне пачынае сябраваць з Адзінаццаць. Джо Кіры — Стыў Харынгтан, бойфрэнд Нэнсі Уілер у першым сезоне. Карыстаецца папулярнасцю ў школе з-за сваёй рэпутацыі «дрэннага хлопца». Спачатку выглядае цынічным эгаістам, але пасля выяўляе адвагу і здольнасць абараніць тых, хто яму неабыякавы. У трэцім сезоне працуе прадаўцом марожанага «AHOY» ў новым гандлёвым цэнтры. Неабыякавы да Робін. Дэйкр Мантгомеры — Білі Харгроўв, старэйшы зводны брат Макс. Лічыць, што менавіта Макс вінаватая ў іх пераездзе з Каліфорніі. У трэцім сезоне працуе ратавальнікам у гарадскім басейне. Гіне ў канцы трэцяга сезону, ратуючы Адзінаццаць ад Мучыцеля Розуму. Шон Эсцін — Боб Ньюбі, былы аднакласнік Джойс і Джыма. Становіцца бойфрэндам Джойс у другім сезоне. Пад канец другога сезону гіне ад нападу дэмасабак. Пол Райзэр — доктар Сэм Оўэнс. Вучоны, новы кіраўнік Лабараторыі Хоўкінса, дзе праводзіць сакрэтныя эксперыменты. Заняў свой пост пасля смерці Марціна Брэнера. Дапамог Хоперу з удачарэннем Дзіны (Джэйн). Мая Хоўк — Робін Баклі, сяброўка Стыва, працуе разам з ім у новым гандлёвым цэнтры. Лесбіянка. Дапамагла Стыву і Дасціну расшыфраваць словы рускіх. Прыя Фергюсан — Эрыка Сінклер, сястра Лукаса. У трэцім сезоне яе роля пашыраецца, і яна дапамагае галоўным героям у барацьбе са злом. — Мюрэй Баўман, былы журналіст, канспіролаг. У 3 сезоне дапамог хлопцам у барацьбе са злом.
Другарадны склад АкцёрПерсанажЗ’яўленне ў эпізодах1234ЭпізодыДжо КрэстТэд Уілер75214Эністан ПрайсХолі Уілер5128Тынслі Прайс53210Рэндал ХэйвенсСкот Кларк64111Роб МорганКэлвін Паўэл83112Джон Пол РэйнальдсФіл Калахан83112Сьюзан Шалхуб ЛаркінФлорэнс63110Марк СтэгерДэмагорган6118Барб Холанд314Лоні Баерс44Катрын ДаерКоні Фрэйзер55Тобіаш Элінэкагент66Кейд ДжонсДжэймс44Пэйтан УічТрой55Тоні ВонРасел Колман314Чарлз ЛоўларДональд Мелвальд314Эймі МалінсТэры Айвс134Эмі СаймецБэкі Айвс123Калі / Восем33Кэтрын КёрцінКлаўдыя Хендэрсан617Мэцью КардароплеКіт213Алек УтгафАляксей44Майкл ПаркТом Холаўэй55Джэйк Б’юзіБрус55Андрэй ІўчанкаРыгор77Франчэска РэалеХізэр Холаўэй66Кэры ЭлвесЛары Кляйн55Пэгі МайліДорыс Дрыскал33Усяго эпізодаў898934
— Барбара Холанд (Барб), лепшая сяброўка Нэнсі Уілер. У першым сезоне памірае ад Дэмагоргана ў «паралельным свеце». — Лоні, былы муж Джойс Баерс, бацька Уіла і Джонатана. Алкаголік, спрабуе маніпуляваць Джонатанам і Джойс. Роб Морган — афіцэр Паўэл, адзін з падначаленых Хопера. Сур’ёзны і педантычны. Джон Пол Рэйнальдс — афіцэр Калахан, адзін з падначаленых Хопера.