Danish Film Database (DFDb, раней Danmarks Nationalfilmografi) — інтэрнэт анлайн база даных, якая падтрымліваецца Дацкім інстытутам кіно, і ўключае дацкія фільмы з 1896 года, у тым ліку нямыя, кароткаметражныя і дакументальныя фільмы.
Апісанне Калі база даных выйшла анлайн, як Дацкая база даных фільмаў у лістападзе 2000 года, у ёй былі даныя аб усіх дацкіх фільмах, створаных у перыяд паміж 1968 і 2000 гадамі, і даныя пра каля 10 000 персаналій.
Да 2014 года база была пашырана да 22 000 найменняў, 106 000 персаналій і 6 000 кампаній.
База даных уключае таксама медыя-галерэю з фотаздымкамі, праграмамі, малюнкамі рэкламных плакатаў фільмаў (постараў), а таксама трэйлерамі фільмаў. База даных таксама змяшчае інфармацыю пра даты прэм’ер замежных фільмаў у дацкіх кінатэатрах з 2000 года.
Гл. таксама Internet Broadway Database (IBDb) Internet Movie Database (IMDb) Korean Movie Database (KMDb) Swedish Film Database (SFDb) Lortel Archives Box Office Mojo Rotten Tomatoes Elonet
Спасылкі Афіцыйная старонка
Катэгорыя:Базы даных фільмаў у Інтэрнэце Катэгорыя:Сайты, якія з’явіліся ў 2000 годзе Катэгорыя:Кінематограф Даніі