Воземлянскі бой адбыўся паміж партызанскім атрадам «Чырвоны Кастрычнік» (камандзір Ц. П. Бумажкоў) сумесна з падраздзяленнем Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі (камандзір падпалкоўнік Лявонцій Васільевіч Курмышоў) і нямецкімі войскамі ў в. Воземля Акцябрскага раёна 18 ліпеня 1941 года.
Партызанская разведка ўстанавіла сілы праціўніка і дакладнае размяшчэнне яго агнявых сродкаў. 18 ліпеня 1941 года па чыгуначнай ветцы Бабруйск — Рабкор бронецягнік № 52 (лейтэнант Калакольцаў) нечакана для немцаў падышоў да в. Воземля і адкрыў артылерыйскі агонь па штабе нямецкай дывізіі і агнявых пунктах ворага. Пасля артабстрэлу зводны атрад чырвонаармейцаў 66-га стралковага корпуса і партызан пад камандаваннем інструктара райкама КП(б)Б С. В. Маханько атакаваў праціўніка. У выніку бою праціўнік страціў забітымі каля 80 салдат і афіцэраў, была вызвалена в. Воземля. Партызаны захапілі палонных і значныя трафеі. 55 броне- і аўтамашын, 2 радыёстанцыі, 27 матацыклаў, 45 коней з павозкамі і грузам, аператыўныя дакументы нямецкага штаба. Захопленых палонных, дакументы і трафеі партызаны перадалі ў 21-ю армію РСЧА.
Літаратура — С. 347.
Катэгорыя:Бітвы Другой сусветнай вайны з удзелам савецкіх партызан у Беларусі Катэгорыя:Падзеі 18 ліпеня Катэгорыя:Ліпень 1941 года Катэгорыя:Воземля Катэгорыя:Гісторыя Акцябрскага раёна Катэгорыя:Канфлікты 1941 года