Норка амерыканская для Беларусі — від сысуноў, адзін з двух інтрадукаваных відаў драпежнікаў у БеларусіНОРКА АМЕРИКАНСКАЯ (Mustela vision) .
Гісторыя
Акліматызаваны від. Амерыканская норка ў Беларусі мела, па меншай меры, тры магчымыя шляхі фарміравання яе папуляцый: штучна завезеныя асобіны, мігранты з прылеглых рэгіёнаў, звяркі, якія ўцяклі з месцаў клеткавай гадоўлі ў межах Беларусі.
Упершыню амерыканская норка ў Беларусь была завезена ў 1953 годзе. — С. 31. З 1953 па 1958 год у розныя вадаёмы рэспублікі выпушчана 895 звяроў (8 акліматызацыйных груп з Башкірскай і АССР).
Выпускі амерыканскай норкі ажыццяўляліся ў цэнтральнай частцы Беларусі: на возеры Кромань у Стаўбцоўскім і р. Нёман у Навагрудскім раёне, у вусце р. Волка пры яе ўпадзенні ў р. Заходняя Бярэзіна ў Іўеўскім, а таксама на возеры Палік у Барысаўскім раёне. Акрамя таго, гэтага звярка выпускалі ў паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі на р. Сож і Быстрык у Чачэрскім і на р. Сонка ў Чэрыкаўскім раёне.
У суседнюю Літву ў 1950—1953 гадах выпушчана 8 партый амерыканскай норкі агульнай колькасцю 113 асобін, нашчадкі якіх цалкам маглі патрапіць на тэрыторыю Беларусі. Акрамя таго, у 1960-80-х гадах у Беларусі існавала 10 зверагадоўчых гаспадарак, якія займаліся развядзеннем амерыканскай норкі, што таксама магла папаўняць папуляцыі інтрадуцэнта.
За наступныя 30 гадоў папуляцыя амерыканскай норкі павялічылася ў 60 разоў.
Восенню 2003 года ў амерыканскіх норак пачалася эпідэмія. Праз чатыры гады пасля хваробы папуляцыя аднавілася, але ў 2007 годзе норак накрыла новая хваля моруИСЧЕЗНУВШАЯ НОРКА . Прычыну хваробы не выявілі, аднак высветлілі, што не было факту атручвання і бактэрыяльнага заражэння. Не была таксама выяўленая і чума. Для дэталёвага вывучэння такіх эпідэмій у жывёл у Беларусі не створаны дастатковыя ўмовы. Падобнымі пытаннямі займаюцца абсталяваныя ветэрынарныя лабараторыі, дзе вывучаецца віруснае асяроддзе жывых арганізмаў. Акрамя таго, такія даследаванні каштуюць немалых грошай. Што б ні было прычынай, у выніку папуляцыя амерыканскай норкі скарацілася прыкладна ўдваяЕвропейская норка полностью исчезла в Беларуси, американской осталось половина от экологически потенциального значения .
Сучасная папуляцыя
Папуляцыя амерыканскай норкі на 2020 год ацэньвалася на ўзроўні 20 тысяч асобін, якія раўнамерна расселеныя па ўсёй тэрыторыі краіныНорка американская .
На 2023 год папуляцыя амерыканскай норкі ў Беларусі складала 23661 асобінуЧисленность основных видов охотничьих животных по территории Республики Беларусь .
Дынаміка агульнай колькасці
Дынаміка здабычы
Біялогія
Валасяны покрыў амерыканскай норкі, якая насяляе ў Беларусі ў прыродных умовах, звычайна мае карычневую або цёмна-карычневую афарбоўку. Часам дзікія амерыканскія норкі бываюць шэрымі і вельмі рэдка палевыя. Верагодна, такая нетыповая афарбоўка зыходзіць ад шэрых або палевых селекцыйных прабацькоў, якія часткова з’яўляліся заснавальнікамі дзікіх папуляцый гэтага інтрадуцэнтаНорка американская (норка восточная) .
Упадабанымі месцапражываннямі амерыканскай норкі з’яўляюцца хуткабягучыя адносна паўнаводныя рэкі са стромкімі берагамі, парослымі драўняна-хмызняковай расліннасцю.
Асноўнымі фактарамі, якія вызначаюць засяленне амерыканскай норкай рэк, а шмат у чым і ўсіх іншых вадаёмаў, з’яўляюцца наступныя. Вельмі важна для гэтага драпежніка наяўнасць шматлікіх вадаёмаў і забалочаных участкаў у пойме, а таксама яе шырыня, лясістасць і зараснікавасць. Прычым найбольш спрыяльная пойма няроўная, г. з. з забалочанымі паніжэннямі і парослымі лесам узвышэннямі, якія не затапляюцца цалкам у паводку, з вялікай колькасцю пойменных азёр, старыц, ручаёў. Пры гэтым драўняна-хмызняковай расліннасць павінна размяшчацца курцінамі, каб была вялікая колькасць экатонных участкаў на стыку лесу, зараснікаў кустоў і адкрытых участкаў.
Ва ўмовах Беларусі на натуральных вадаёмах сустракальнасць рыбы ў харчаванні амерыканскай норкі складае 10-47 %, а ў сярэднім на працягу года 27-33 %. У паўнаводных каналах і вадаёмах рыбаводных гаспадарак, дзе рыба знаходзіцца ў багацці, яе доля ў харчаванні параўнальна больш. У цэлым ва ўмовах Беларусі ў харчаванні амерыканскай норкі выяўлена 24 віды рыб. Гэта менш, чым у , але значна больш, чым у . У асноўным сярод розных відаў рыб амерыканская норка есць , , дробнага , , , радзей , і . Астатнія віды рыб яна есць рэдка або адзінкава. Здабываная амерыканскай норкай рыба невялікая па памерах: у асноўным масай да 60 г, радзей 80-120 і толькі часам каля 200 г.
Сустракальнасць амфібій у харчаванні амерыканскай норкі мае выразныя сезонныя змены і значна больш у кастрычніку-лістападзе і красавіку, а таксама нярэдка павялічана зімой.
Сярод здабытых амерыканскай норкай дробных млекакормячых сустракаюцца самыя розныя віды: , , палёўкі і , , , мышы і ; , і нават крот. У харчаванні амерыканскай норкі сустракаецца і больш буйны грызун — .
Птушкі ў харчаванні амерыканскай норкі ў розных месцапражываннях сустракаюцца ў сярэднім у 2-4 % выпадкаў. Аднак у цёплы сезон у асобных асобін сустракаемасць у рацыёне птушак складае да 90 %.
Ва ўмовах Беларусі гон амерыканскай норкі адбываецца ў лютым і заканчваецца ў асноўным да сярэдзіны сакавіка.
Канкурэнцыя з іншымі відамі
Сярэдняя пладавітасць амерыканскай норкі каля 4. Пры нізкай шчыльнасці пладавітасць узрастае. Гэта дазваляе амерыканскай норцы хутка размножвацца і, выцясняючы еўрапейскую норку, за 3-4 гады цалкам асвоіць усе прыдатныя месцы рассялення на вадаёмах. Пры гэтым цалкам знікае за 5-10 гадоў.
Гэтаму спрыяюць значная экалагічная пластычнасць віду, мноства прыдатных для пражывання месцаў, а таксама канкурэнтаздольнасць у параўнанні з абарыгеннай еўрапейскай норкай. Хуткай экспансіі амерыканскай норкі таксама спрыяла наяўнасць эфектыўных рэпрадуктыўных рэгуляцый. Яны заключаюцца ва ўдзеле ў размнажэнні ўсіх палаваспелых самак, паспяванні ўсіх самак да канца першага года жыцця, павелічэнні пладавітасці пры нізкай шчыльнасці папуляцыі і асабліва пры наяўнасці канкурэнтнага віду — абарыгеннай еўрапейскай норкі.
На 2015 год з’явіліся меркаванні аб амаль поўным знішчэнні беларускай папуляцыі еўрапейскай норкі ў выніку выцяснення яе амерыканскай.
Акрамя папуляцыйнага ціску на еўрапейскую норку, амерыканская норка аказвае прэсінг на папуляцыі , , , а таксама рэдкай на тэрыторыі Беларусі Американская норка . У выніку моцнага рассялення амерыканскай норкі хахуля на тэрыторыі Беларусі больш не сустракаецца, а еўрапейская норка і пардва, калі і засталіся, то знаходзяцца амаль на мяжы знішчэнняВыхухоль исчезла с территории Беларуси. Во всем виновата американская норка? .
Ахова
Аховы не патрабуе.
Паляванне на норку ў Беларусі дазволена з першых дзён верасня і да 31 сакавіка. З верасня па лістапад можна паляваць толькі бяззброевым спосабам. Дазваляецца паляванне на асобін абодвух полаў з выкарыстаннем пастак і капканаў, за выключэннем петляўОхота на американскую норку в Беларуси .
Літаратура
Сидорович В. Е., Ставровский Д. Д. «Норка американская»/ Звери: Популярный энциклопедический справочник (Животный мир Беларуси). Минск, 2003. С.217-222 Сидорович В. Е. «Норки, выдра, ласка и другие куньи» Минск, 1995. −191с. Гричик В. В., Бурко Л. Д. «Животный мир Беларуси. Позвоночные : учеб. пособие» Минск, 2013. −399 с. Сержанин И. Н. «Млекопитающие Белоруссии». Издание 2-е. Минск, 1961. −321с. Савицкий Б. П. Кучмель С. В., Бурко Л. Д. «Млекопитающие Беларуси». Минск, 2005. −319с. Анисимова, Е. И. Паразитозы американской норки в диких популяциях и зоокультуре / Е. И. Анисимова, С. В. Полоз; Науч.-практ. центр Нац. акад. наук Беларуси по биоресурсам. — Минск : Беларус. навука, 2010. — 253, с. : ил., табл. — Ч. текста латин. — Библиогр.: с. 236—254. — Содержание. — ISBN 978-985-08-1140-0 Анисимова Е. И. Особенности формирования гельминтофауны американской норки (Mustela vison Brisson) в Беларуси / Е. И. Анисимова // Веснік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі/ Серыя біялагічных навук/ — 2007. — № 3. — С. 88 — 91
Спасылкі Ресурсы охотничьей фауны
Катэгорыя:Куніцавыя Катэгорыя:Млекакормячыя Беларусі