Гісторыя Літаратура дахрысціянскага перыяду амаль не захавалася. Старажытная польская літаратура (966 — пачатак XIX ст.) падзяляецца на некалькі перыядаў: Сярэднявечча, Адраджэнне (Рэнесанс), барока, Асветніцтва.
Сярэднявечча Літаратура Сярэднявечча (XI—XV стст.) развівалася на лацінскай мове пад уплывам каталіцтва. Першыя пісьмовыя помнікі адносяцца да XI стагоддзя. Асноўныя жанры: казанні, малітвы, жыціі. Вялікую ролю ў станаўленні польскай літаратуры адыгралі летапісы і гістарычныя хронікі (Гал Ананім, Вінцэнты Кадлубак). Адметнай была «Велікапольская хроніка» (?, XIV ст.), які выкарыстаў старажытна славянскае паданне пра Леха, Чэха, Руса (прабацькоў палякаў, чэхаў і ўсходніх славян) і заходне-еўрапейскі эпас. Важную ролю ў развіцці польскай культуры адыграў Кракаўскі ўніверсітэт. Найбольш значны твор — 6-томная «Гісторыя Польшчы» Яна Длугаша. Разам з вучонай лацінскай літаратурай узнікла літаратура на польскай мове: з сярэдзіны XIII стагоддзя рэлігійнага зместу (пераклады, ), з XV стагоддзя — паўсвецкага і свецкага характару ( , дыялогі).
Адраджэнне
У эпоху Адраджэння (XVI ст.) пашырыліся ідэі гуманізму і Рэфармацыі. У цэнтры новай культуры — Кракаве — наладжана кнігадрукаванне перакладаў з лацінскай, чэшскай і нямецкай моў першых падручнікаў па польскай арфаграфіі () і граматыцы (). Працы Мікалая Каперніка і Анджэя Маджэўскага-Фрыча паўплывалі на развіццё сусветнай навукі і грамадскую думку. Побач з лацінскай паэзіяй () ствараліся арыгінальныя творы на польскай мове, дзе закраналіся палітычныя, сацыяльныя, рэлігійныя і бытавыя праблемы. Мікалай Рэй у «» (1543) і «» (1568) адстойваў палітычныя інтарэсы шляхты, але выступаў і ў абарону сялян, праслаўляў рэнесансавыя ідэалы. Буйнейшым паэтам польскага Адраджэння быў Ян Каханоўскі, які заклаў асновы нацыянальнай паэзіі.
На мяжы XVI—XVII стст. росквіту дасягнула гарадская літаратура: творы прадстаўнікоў адукаванага, заможнага мяшчанства (, ) і т.зв. , мяшчанска-плебейская літаратура (гумарэскі, песні, драматычныя сцэнкі, інтэрмедыі).
Барока XVII — сярэдзіна XVIII ст. — перыяд . У выніку феадальнай анархіі, спусташальных войнаў, аслаблення ўплыву шляхты ў літаратуры ўзмацніліся песімістычныя тэндэнцыі, уплыў мастацтва Іспаніі, Італіі, Францыі. Вядучае месца заняла творчасць прыдворных пісьменнікаў (тэарэтык Мацей Казімір Сарбеўскі, паэт і перакпадчык Ян Анджэй Морштын, драматург ). Шляхецкую літаратуру прадстаўлялі паэт В. Патоцкі, празаік , мемуарыст Ян Хрызастом Пасак.
Эпоха Асветніцтва
Літаратура эпохі Асветніцтва (2-я палова XVIII — пачатак XIX ст.) адлюстравала працэс перабудовы грамадства, звязаны з ліберальнымі рэформамі. Узніклі літаратурна-мастацкія і грамадска-палітычныя часопісы, створаны публічная бібліятэка і (1765), актывізаваліся выдавецкая дзейнасць і кнігадрукаванне. Правадніком новых ідэй стала драматургія («бацька нацыянальнай сцэны» Войцех Багуслаўскі, Юльян Урсын Нямцэвіч).
Класіцызм
Пісьменнікі-класіцысты Ігнацы Красіцкі (стваральнік першага польскага асветніцкага рамана), Адам Нарушэвіч, Станіслаў Трамбецкі, Францішак Заблоцкі, ў сатырычных і іроікамічных паэмах, байках, камедыях, памфлетах выкрывалі абмежаванасць і заганы магнатаў, манаскія ордэны, прыхільнікаў старых парадкаў.
Сентыменталізм Развівалася паэзія ракако і сентыменталізму (Францішак Дыянізы Князьнін, Францішак Карпінскі). На мяжы XVIII—XIX стст. з’явілася група пісьменнікаў-«псеўдакласікаў», якія знаходзіліся пад уплывам заходне-еўрапейскай літаратуры (, , Юльян Урсын Нямцэвіч). Літаратура XIX ст. развівалася ва ўмовах нацыянальнага і сацыяльнага прыгнёту з боку рускага царызму, аўстрыйскай і нямецкай манархій. На яе развіццё паўплывала паўстанне дзекабрыстаў (1825), нацыянальна-вызваленчыя паўстанні ў Польшчы, на Беларусі і Літве 1830—1831, 1863—1864.
Рамантызм
Рамантычны кірунак у літаратуры звязаны з творчасцю Адама Міцкевіча, які ўвёў новага героя — простага чалавека з яго мовай, паэзіяй, ідэаламі. Творы паэта прасякнуты народнасцю, рэвалюцыйна-вызваленчымі ідэямі, лірычнымі ўспамінамі пра «малую айчыну» — Навагрудчыну. Вострым пачуццём трывогі за лёс Польшчы вызначалася паэзія Юльюша Славацкага — заснавальніка рамантычнай драмы. Мальераўскія традыцыі развіваў , да гістарычнай хрысціянскай праблематыкі звяртаўся Зыгмунт Красінскі, вылучалася інтэлектуальна багатая лірыка Цыпрыяна Каміля Норвіда. У цыкле раманаў пра айчынную гісторыю Юзафа Ігнацыя Крашэўскага (заснавальніка польскай рэалістычнай прозы), творах , Уладзіслава Сыракомлі выявіліся антыпрыгонніцкія настроі.
Рэалізм
Пасля паражэння паўстання 1863—1864 гадоў пачаўся новы этап у развіцці польскай літаратуры: узмацніліся яе сувязі з грамадскім рухам. Літаратура зазнала ўплыў пазітывізму (прапагандавалася арган. праца і разважлівы стасунак да жыцця, увага да сацыяльнай праблематыкі, асветніцкая дзейнасць сярод сялянства). Гэта сцвярджала прынцыпы рэалізму і ўзмацняла ролю публіцыстыкі. 3 твораў Э. Ажэшкі пачаўся росквіт польскага рэалістычнага рамана. Галощная тэма сацыяльнай паэзіі Марыі Канапніцкай — цяжкая доля народа; праблемам сацыяльнага расслаення грамадства прысвечана творчасць Баляслава Пруса; майстрам гістарычнай эпікі з моцнай патрыятычнай тэндэнцыяй быў Генрык Сянкевіч.
Найноўшы час
Канец XIX — пач. XX ст. адзначыўся прынцыповымі зменамі ў развіцці польскай літаратуры. Гэты перыяд вядомы пад назвай «». Актывізаваліся рэалістычныя тэндэнцыі і прыёмы псіхалагізацыі, побач з імі ў складаным узаемадзеянні развіваліся мадэрнісцкія плыні. Галоўнае месца заняла паэзія (Казімеж Тэтмаер, , Баляслаў Лесьмян). Аднавіў класіцыстычныя традыцыі Леапольд Стаф. Сацыяльнай завостранасцю і глыбокім пранікненнем у псіхалогію чалавека вылучыліся творы Стэфана Жаромскага. Пра разбуральныя ўплывы цывілізацыі, праблемы мастацтва і творцы пісаў . Тэма сялянства і сацыяльнага расслаення вёскі — галоўныя ў творчасці Уладзіслава Рэйманта, тэма рэвалюцыі — у творах , Зоф’і Налкоўскай. Драмы Станіслава Выспяньскага, адметныя метафарычнасцю і глыбінёй філасофскага абагульненняў, перапляценнем сімволікі, фантастыкі і рэальнасці.
Пасля атрымання Польшчай незалежнасці ў 1918 годзе ў яе літаратуры ішла вострая ідэалагічная барацьба. Частка пісьменнікаў выступала ў абарону новага ладу і імкнулася да актывізацыі сувязей з культурамі краін Заходняй Еўропы. Уплывала на літаратуру і каталіцтва. Аднак развіццё літаратуры вызначалі дэмакратычныя і рэалістычныя тэндэнцыі. У паэзіі 1920-х гг. адбывалася ідэйна-эстэтычная дыферэнцыяцыя. У абарону «класічных» традыцый пад лозунгам «паэзіі будзённасці» выступіла група «Скамандр» (Юльян Тувім, , ).
Авангардныя групоўкі прадстаўлены творчасцю Бруна Ясенскага, , . Вакол часопіса «» («Рабочая культура») групаваліся прыхільнікі «пралетарскай культуры» (Уладзіслаў Бранеўскі, Бруна Ясенскі). У сацыяльна-палітычнай прозе з выкрывальнай накіраванасцю адлюстраваны складаныя праблемы пасляваеннага жыцця (раманы Стэфана Жаромскага, Зоф’і Налкоўскай, Анджэя Струга, ). У драмах Станіслава Ігнацыя Віткевіча назіраліся гратэскава-сатырычныя тэндэнцыі.
Адметная рыса літаратуры 1930-х гг. — росквіт рамана: сацыяльнага-псіхалагічнага (Марыя Дамброўская, Зоф’я Налкоўская), псіхалагічнага (М. Кунцэвіч, ), гістарычнага (, Ярослаў Івашкевіч, ), рэвалюцыйна-пралетарскага (, Леан Кручкоўскі). Развівалася проза «малога рэалізму» і дакументалізму (, ). Блізкай да літаратуры натуралізму была група «» (1933—1937), прадстаўнікі якой паводле прынцыпаў «літаратуры факту» паказвалі жыццё пралетарыяту, сялянства, дэкласаванай часткі грамадства (, , ). Ідэі катастрафізму выявіліся ў творчасці Станіслава Ігнацыя Віткевіча, Юльяна Тувіма, Юльяна Пшыбася, Уладзіслава Бранеўскага, а таксама ў гратэскава-сатырычнай прозе прадстаўнікоў маладога пакалення (Вітальд Гамбровіч, Бруна Шульц). У драматургіі назіраліся тэндэнцыі сімвалізму і псіхалагізму (Ежы Шаняўскі, Зоф’я Налкоўская).
Другая сусветная вайна і пасляваенныя гады
У гады Другой сусветнай вайны пераважалі канспіратыўныя перыядычныя выданні, малыя формы дакументальнай прозы і паэзія (Кшыштаф Каміль Бачынскі, Леапольд Стаф, ). У эміграцыі вьшавалі свае творы Юльян Тувім, Уладзіслаў Бранеўскі, Антоні Сланімскі (на Захадзе), Ванда Васілеўская, , Ежы Путрамант (у СССР). У першыя пасляваенныя гады вядучая роля належала рэалістычнай прозе пра вайну, акупацыю, барацьбу польскага народа супраць фашызму (творы Зоф’і Налкоўскай, , Ежы Путраманта, Ярослава Івашкевіча, Ежы Анджаеўскага). Асобнае месца займала «лагерная» тэматыка (, Зоф’я Налкоўская, , Тадэвуш Бароўскі). Вылучыліся творы, якія адлюстроўвалі складанасць жыцця ў гістарычных і сацыяльна-псіхалагічных аспектах (, Ігар Неверлі, Марыя Дамброўская, , Тадэвуш Голуй), цыкл раманаў-біяграфій пра дзеячаў польскай гісторыі і культуры (, ). Развіццё паэзіі звязана з творчасцю , Уладзіслава Бранеўскага, Юльяна Пшыбася, Мячыслава Яструна.
У драматургіі пераважала «лагерная» і антыфашысцкая тэматыка (Леан Кручкоўскі, Тадэвуш Голуй, ), авангардная плынь прадстаўлена творамі Вітальда Гамбровіча, Ежы Шаняўскага. Пасля 1956 года пачаўся новы этап у развіцці польскай літаратуры: адчувалася яе большая адкрытасць, цікавасць да пытанняў этыкі, палітыкі, гістарычнай і сацыяльнай абумоўленасці асобы. Барацьба са стэрэатыпамі мыслення і ўвага да ўнутранага свету чалавека спрыялі росквіту жанру эсэ (, , ). Узмацнілася інтэлектуалізацыя прозы, яе мастацкае і жанравае абнаўленне (, Ярослаў Івашкевіч, Марыя Дамброўская). Багаццем фальклорна-алегарычных сродкаў адметныя творы Тадэвуша Новака, Веслава Мысліўскага, Э. Радлінскага. Да падзей Другой сусветнай вайны і яе трагічных вынікаў звярталіся , , . Побач з творамі пра сучаснасць (Тадэвуш Канвіцкі) развіваецца гістарычны і гісторыка-біяграфічны раман (, , , , Ян Парандоўскі), папулярная філасофская фантастыка Станіслава Лема. Пашырылася развіццё эксперыментальнай (авангарднай) прозы: навелы , раманы , , Ежы Анджаеўскага. Паэзія прадстаўлена новай тэматыкай і мастацкімі пошукамі (Чэслаў Мілаш, Ярослаў Івашкевіч, Тадэвуш Ружэвіч, Віслава Шымборская, Станіслаў Граховяк, Збігнеў Герберт). У драматургіі развіваецца рэалістычны (, Леан Кручкоўскі, Ярослаў Івашкевіч) і алегарычна-метафарычны (Славамір Мрожак, Вітальд Гамбровіч, Тадэвуш Ружэвіч, І. Ірадынскі) кірункі.
У галіне крытыкі выступаюць літаратуразнаўцы , , , , , Ю. Бахуж, М. Главінскі і інш.
Узаемасувязі з беларускай літаратурай Польска-беларускія літаратурныя сувязі на працягу стагоддзяў вызначаліся агульнасцю лёсаў, блізкасцю моў і культуры беларускага і польскага народаў. Старажытнай беларускай мовай напісаны граматы польскага караля Уладзіслава II (Ягайлы), у т.л. князю Скіргайлу 1387 года. На старабеларускую мову перакладзены з лацінскага арыгінала Вісліцкі статут 1347 года. Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве — alma mater для многіх пакаленняў беларускай інтэлігенцыі (Францыск Скарына, Сымон Будны і інш.). У канцы XV стагоддзя ў Кракаве заснавана друкарня Швайпольта Фіёля, дзе выдаваліся кнігі кірыліцай, пераважна рэлігійнага зместу для праваслаўнага насельніцтва Беларусі і Украіны. 3 пачаткам кнігадрукавання ў XVI ст. на тэрыторыі Беларусі распаўсюдзіліся пераклады папулярнай літаратуры з латыні, чэшскай і нямецкай моў.