Аперацыя «Валькірыя» () — змова германскага Супраціву, перш за ўсё ваенных вермахта, з мэтай забойства Гітлера, дзяржаўнага перавароту і звяржэння нацысцкага ўрада. Кульмінацыяй змовы стаў няўдалы замах на жыццё Гітлера 20 ліпеня 1944 года. Следствам няўдачы змовы сталі пакаранне большасці яго ўдзельнікаў і рэпрэсіі супраць іншых удзельнікаў нямецкага Супраціву.
У сучаснай Германіі ўдзельнікі змовы лічацца нацыянальнымі героямі, якія аддалі сваё жыццё ў імя свабоды; іх імёнамі названы вуліцы, ім пастаўлены помнікі. У памятныя даты, звязаныя з замахам, праходзяць цырымоніі з удзелам вышэйшых асоб дзяржавы.
Гл. таксама Выбух у Менскім беларускім тэатры (1943) Ваўчынае логава
Спасылкі
Катэгорыя:Падзеі 20 ліпеня Катэгорыя:Ліпень 1944 года Катэгорыя:Адольф Гітлер Катэгорыя:Палітычныя змовы Катэгорыя:Рух Супраціўлення ў Германіі Катэгорыя:1944 год у Польшчы