Касцёл Святога Пятра — мураваны касцёл у Адэсе.
Гісторыя Касцёл быў пабудаваны ў пачатку ХХ стагоддзя ў стылі італьянскага барока. Гэта адзіная рымска-каталіцкая святыня на поўдні Украіны, якая не закрывалася і працягвала дзейнічаць нават у часы бязбожнага савецкага рэжыму. У гэтым касцёле прымалі сакраменты як мясцовыя вернікі, так і католікі з суседняй Малдовы. Тут служыў святар кс. Тадэвуш Хопэ.
Адэская парафія св. Пятра сёння налічвае каля 300 вернікаў. Набажэнствы ў касцёле праходзяць на ўкраінскай, рускай, польскай і англійскай мовах.
З’яўляецца адной з трох малых базілік ва УкраінеКасцёл святога Пятра ў Адэсе абвешчаны малой базылікай.
Катэгорыя:Касцёлы Украіны Катэгорыя:Храмы Святога Пятра Катэгорыя:Храмы Адэсы Катэгорыя:Адэска-Сімферопальская дыяцэзія Катэгорыя:Малыя базілікі Катэгорыя:1913 год ва Украіне