Нікаля Лерну (, Курбевуа, Францыя) — біскуп дыяцэзіі Канстанціны.

Біяграфія У 2004 годзе ён прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне для Туніскай архідыяцэзііі. З Тунісам ён пазнаёміўся яшчэ да паступлення ў семінарыю і быў захоплены гэтай краінай, дзе з 1997 года па 1999 год выкладаў матэматыку. Менавіта там ён адчуў пакліканне да святарства і паступіў у Французскую семінарыю ў Рым. Усё яго святарскае служэнне прайшло ў Тунісе, дзе з 2012 года ён быў апостальскім вікарыем.

8 лютага 2020 года ў катэдры святога Вінцэнта дэ Поля ў сталіцы Туніса прыняў біскупскае пасвячэнне. Пасвяціў яго арцыбіскуп Рабата Крыстабал Лопэс Ромэро разам з іншымі іерархамі, сярод якіх быў і Алжырскі арцыбіскуп Поль-Жак-Мары Дэфарж. Гэта было першае біскупскае пасвячэнне з 1962 года і першае пасля падпісання ў 1964 годзе паміж Святым Пасадам і Тунісам пагаднення Modus vivendi (спосаб жыцця)Былы настаўнік матэматыкі стаў новым наступнікам святога Аўгустына на біскупскай кафедры ў Гіпоне.

Катэгорыя:Каталіцтва ў Алжыры