Агнешка Рымская (каля 291 года, Рым — каля 304 года, Рым) — святая і хрысціянская мучаніца.
Біяграфія Была зусім маладой дзяўчынай, калі прыняла ў Рыме мучаніцкую смерць за веру, прагнучы захаваць чыстасць.
Паводле адной з легенд, калі Ангнешцы ледзь споўнілася трынаццаць гадоў, да яе пасватаўся Сіфрыній (сын прэфекта Рыма Семпронія) з-за яе незвычайнай прыгажосці. Каб заваяваць сэрца прыгажуні, юнак абяцаў ёй велізарнае багацце і пашану, але Агнешка адказала яму, што сваё жыццё яна ўжо прысвяціла Хрысту. Схопленую па даносе як хрысціянку, яе спачатку выставілі на ўсеагульны агляд аголенай, а затым прыгаварылі да смерці.
У IV стагоддзі прынцэса Канстанціна, дачка імператара Канстанціна, загадала пабудаваць храм на вуліцы Наментана над месцам яе пахавання. Святыня перажыла ўжо некалькі рэканструкцый і сёння застаецца ў ліку самых важных рымскіх храмаўСВЯТАЯ АГНЕШКА — ПАКУТНІЦА ЗА ВЕРУ І ЦНАТЛІВАСЦЬ.
Папа Дамас ушанаваў яе песняй, а многія Айцы Касцёла праслаўлялі яе як прыклад хрысціянскіх цнотаў. Паводле старажытнага звычаю, у гэты дзень Папа пасвячае двух ягнятаў, з воўны якіх робіцца палій — знак улады арцыбіскупаСвятая Агнешка, панна і мучаніца.
Катэгорыя:Ахвяры забойстваў Катэгорыя:Мучанікі Катэгорыя:Хрысціянскія святыя IV стагоддзя Катэгорыя:Рымскія святыя Катэгорыя:Каталіцкія і праваслаўныя святыя