«Забароненая зона» () — беларускі незалежны мастацкі фільм, зняты ў 2020 годзе.
Сюжэт Падзеі адбываюцца ў Беларусі ў канцы 1980-х гадоў мінулага стагоддзя ў зоне адсялення, якая ўзнікла пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У цэнтры ўвагі — трансфармацыя свядомасці грамадства і адносін паміж людзьмі ў гэтыя няпростыя гады. 6 маладых людзей, падарожнічаючы па рацэ, заплываюць у зону адсялення. Воляю выпадку яны становяцца прычынай гібелі чалавека. Гэта марадзёр, які размясціўся ў зоне адсялення і зарабляе на пошуку і продажы каштоўных рэчаў, якія засталіся ў пакінутых населеных пунктах. У галоўных герояў аказваецца сумка з велізарнай на той час сумай…
У фільме здымаліся
Здымачная група рэжысёр — Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў
Крытыка Журналіст Ульяна Будзік адзначае, што карціна не моцна прэтэндуе на гістарычную дакладнасць, як гэта было ў выпадку з папулярным серыялам HBO, але ў міжрадковай крытыцы тагачасных уладаў здзіўляе сваёй шчырасцю.
Спасылкі «Забароненая зона» на сайце
Катэгорыя:Фільмы Беларусі Катэгорыя:Незалежныя фільмы Катэгорыя:Незалежныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Фільмы Беларусі 2020 года Катэгорыя:Фільмы-трылеры 2020 года Катэгорыя:Фільмы-трылеры Беларусі Катэгорыя:Чарнобыль у масавай культуры Катэгорыя:Фільмы Мітрыя Сямёнава-Алейнікава