Гаро́шак плотавы (Vicia sepium) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна, зрэдку пакрытая рэдкімі валаскамі. Сцяблы даўжынёй 30—100 сантыметраў, адзінкавыя, простыя, прамыя, учэпістыя. Лісце чаргаванае і складаецца з 5—7 (4—8Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения ) пар лісткоў з травяністымі прылісткамі. На канцы ліста маецца вусік. Лісткі бледна-зялёныя, маюць даўжыню 20—30 міліметраў, падоўжана-эліптычную форму, голыя. Кветкі паніклыя, чырванавата-фіялетавага або фіялетава-ліловага колеру, у пазушных суквеццях. Плод — голы, лінейны, бліскучы струк даўжынёй 30—40 мм і 6—8 мм у шырыню. Насенне бурага або чорнага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія Від распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі. Святлолюбівая расліна. Пераносіць цень. Мезафіт і мезатроф. Расце ў лясах, на ўзлесках і палянах, камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, на пашах, агародах, аблогах і пустках, у парках і садах, каля дарог, часам як пустазелле. У горных раёнах распаўсюджваецца да вышыні 2550 м над узроўнем мора. Цвіце ў чэрвені—ліпені. Плады паспяваюць у ліпені—жніўні.

Гаспадарчае значэнне Гарошак плотавы лічыцца перспектыўнай раслінай у мэтах стварэння і паляпшэння сенакосаў і пашаў у лясной зоне з дастатковым увільгатненнем і непатрабавальны да ўрадлівасці глебы.

Літаратура  — С. 567—568.

Спасылкі

Vicia sepium L. (Горошек заборный) // ИАС «ООПТ России» Дикие родичи культурных растений. Vicia sepium L. — Вика заборная (горошек заборный). // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения

Катэгорыя:Гарошак Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе