Жан-Батыст дэ ла Саль (, Рэймс, Францыя — , Руан) — каталіцкі святы і святар.
Біяграфія У 1678 годзе стаў святаром, а ўжо праз год заснаваў у родным горадзе бясплатную школу для хлопчыкаў з ніжэйшых сацыяльных слаёў. Праз нейкі час святы адмовіўся ад пасады каноніка, якая давала пэўны даход, раздаў сваю маёмасць бедным і заснаваў законную супольнасць Братоў Хрысціянскіх Школаў.
Дзякуючы іх дзейнасці быў закладзены пачатак існавання базавай школы ў Францыі, заснаваныя нядзельныя школы для працуючай моладзі, рэальныя вучэльні і настаўніцкія семінарыі.
Памёр 7 красавіка 1719 года, пакінуўшы пасля сябе шматлікія духоўныя і педагагічныя працы. У наш час заснаваная ім супольнасць з’яўляецца адной з найбольшых у свеце. Святы Жан Батыст лічыцца апекуном хрысціянскага навучання, настаўнікаў і выхавацеляўСвяты Жан Батыст Сальскі, святар.
Катэгорыя:Кананізаваныя ў XIX стагоддзі Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Святыя Францыі Катэгорыя:Педагогі Францыі Катэгорыя:Заснавальнікі манаскіх ордэнаў