Мар’я Эліко́ўская-Ві́нклерава, польскі варыянт — Марыя Эліко́ўская-Ві́нклер, нямецкі варыянт — Марыя Элікоўская-Вінклер ; 1951, Познань, Польшча) — філолаг, ніжнялужыцкая грамадская дзяячка польскага паходжання. Член Ніжнялужыцкай моўнай камісіі. Заснавальнік і кіраўніу Школы ніжнялужыцкай мовы і культуры ў Котбусе. Лаўрэат Прэміі імя Якуба Чышынскага (2019).
Атрымала адукацыю ў галіне германістыкі ў Пазнаньскім універсітэцеCottbus: Sich sofort ins Wendische verliebt. З 1981 года жыла ў ГДР, дзе выкладала польскую мову Portrait Maria Elikowska-Winkler . Вывучала ніжнялужыцкую мову ў Цэнтральнай школе ніжнялужыцкай мовы ў вёсцы Дзешанк (Dissenchen), дзе адначасова выкладала польскую мову. У 1990 годзе зснавала курсы ніжнялужыцкай мовы, якія ў 1992 годзе былі пераўтвораны ў Школу ніжнялужыцкай мовы і культуры (Schule für die Niedersorbische Sprache und Kultu, Šula za serbsku rec i kulturu) ў Котбусе. пазней гэтая навучальная ўстанова была ўключана ў дзяржаўную сістэму адукацыі дарослых. Колькасць студэнтаў у гэтай школе павялічылася з 70 чалавек у 1992 годзе да 3500 чалавек у 2002 годзе.
Супрацоўнічае з універсітэтам Віядрына і моўным цэнтрам «Witaj», актыўна займаецца распаўсюджваннем розных навуковых і метадалагічных праграм па вывучэнню ніжнялужыцкай мовы і пашырэнню сферы яе прымянення.
У 1997 годзе была ўдастоена польскім урадам медалі «Заслугі перад культурай» і ў 2001 годзе — узнагародзана ордэнам «Крыж Заслугі». У 2002 годзе Школа ніжнялужыцкай мовы і культуры, якой яна кіравала, атрымала ўзнагароду European Language Seal.
З 2004 года — член Сербалужыцкага савета пры Парламенце Брандэнбурга
У 2019 атрымала галоўны прыз прэміі імя Якуба Чышынскага.
Спасылкі Portrait Maria Elikowska-Winkler Maria Elikowska-Winkler
Катэгорыя:Лужыцкія філолагі Катэгорыя:Лужыцкія грамадскія дзеячы Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага