Валерый Фёдаравіч Вінаку́раў (1941, Ташкент, Узбекістан — 6 снежня 2020, Мінск) — беларускі геолаг.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1941 годзе ў Ташкенце (Узбекістан). Верагодна сын беларускага гідратэхніка Фёдара Вінакурава.
Скончыў у 1963 годзе факультэт гідратэхнічнага і дарожнага будаўніцтва Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1963—1966 гадах працаваў у Інстытуце «Туркмендарпраект» Міністэрства аўтамабільных і шашэйных дарог Туркменскай ССР. У 1979—2004 гадах — навуковы супрацоўнік Інстытута геахіміі і геафізікі Нацыянальнай Акадэміі навук БеларусіВинокуров, Валерий Федорович (геолог; род. 1941).
Адзін з заснавальнікаў і навуковец-захавальнік парку валуноў, з 2004 года загадчык рэдакцыйна-выдавецкай групы Інстытута геахіміі і геафізікі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.
Памёр 6 снежня 2020 года ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19Ад каранавіруса памёр адзін са стваральнікаў ўнікальнага мінскага Парку валуноў Валерый Вінакураў.
Спасылкі Винокуров, Валерий Федорович (геолог; род. 1941)
Катэгорыя:Геолагі XX стагоддзя Катэгорыя:Геолагі XXI стагоддзя Катэгорыя:Геолагі Беларусі Катэгорыя:Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19