Агент пурпур, «эйджэнт пёрпл» (, фіялетавы рэагент) — кодавая назва для магутнага гербіцыда і дэфаліянта, які амерыканскія ваенныя выкарыстоўвалі ў ходзе экалагічнай вайны супраць В’етнама. Назва паходзіць ад фіялетавай паласы, намаляванай на бочках, у якія расфасоўвалі гербіцыд. Прэпарат, стварэнне якога было шмат у чым натхнёна выкарыстаннем гербіцыдаў і дэфаліантаў падчас брытанскай вайны ў Малаі, быў адным з так званых «вясёлкавых гербіцыдаў», да якіх таксама ставіцца больш вядомы «Агент оранж». Агент пурпур і оранж таксама выкарыстоўваюцца для масавага знішчэння раслін у Канадзе. Найбуйнейшымі вытворцамі названай сумесі па замове Міністэрства абароны ЗША былі кампаніі «Мансанта», «Доў Кемікэл», «Юніён Карбайд» і «Даямонд Шэмрок»Russell-Manning, Betsy. Malathion: Toxic Time Bomb.  — San Francisco, Calif.: Greensward Press, 1991. — P.46 — 258 p. — ISBN 0-930165-49-7.Bridger, Sarah. Scientists at War: The Ethics of Cold War Weapons Research — Harvard University Press, 2015. — P.71 — 368 p. — ISBN 978-0-674-73682-5..

Распрацоўка Агент пурпур быў распрацаваны ў ЗША падчас Карэйскай вайны і па сваім складзе хімічна блізкі да больш позняга і больш вядомага тактычнага гербіцыду «агенту оранж», абодва яны ўяўляюць сабой сумесь гербіцыдаў 2,4-Д і 2,4,5-Т у роўных часткахNational Defence and the Canadian Forces: Health Information Summary for CF Members Date Modified: 2012-01-13; Subpage of DND CF The Use of Herbicides at CFB Gagetown from 1952 to Present Day Project. Розніца паміж імі складаецца ў форме 2,4,5-Т. У складзе агента оранж 2,4,5-Т быў у форме н-бутылавагу эфіру, а ў агенце пурпур у выглядзе сумесі н-бутылавага і ізабутылавага эфіраў у суадносінах 60 % і 40 %. Агульны склад агента пурпур наступны: 50 % н-бутылавага эфіру 2,4-Д, 30 % н-бутылавага эфіру 2,4,5-Т і 20 % ізабутылавага эфіру 2,4,5-Т. Вытворчасць 2,4,5-T (галоўнага кампанента для «пурпур» і «аранж») пачалося на заводах «Мансанта» яшчэ да Карэйскай вайны, у 1948 годзе.

Перад пачатам аперацыі Ranch Hand (1962—1971) было вядомаTable TCDD-UNFÄLLE — Eine Bilanz des Schreckens pp. 54-59 in Seveso ist überall — Die tödlichen Risiken der Chemie by Egmont R. Koch, Fritz Vahrenholt; 1978, ISBN 3 462 012908 (accessed 2013-07-29)p. 49 in Seveso ist überall — Die tödlichen Risiken der Chemie by Egmont R. Koch, Fritz Vahrenholt; 1978, ISBN 3 462 012908Peter H. Schuck: Agent Orange on Trial: Mass Toxic Disasters in the Courts p. 17 (accessed 2013-07-29)«Chemical companies, US authorities knew dangers of Agent Orange» by Jon Dillingham; August 10, 2009 (accessed 2013-07-29)REPORT TO SECRETARY OF THE DEPARTMENT OF VETERANS AFFAIRS ON THE ASSOCIATION BETWEEN ADVERSE HEALTH EFFECTS AND EXPOSURE TO AGENT ORANGE as Reported by Special Assistant Admiral E.R. Zumwalt, Jr., May 5, 1990 (accessed 2013-07-29), што 2,4,5-Т, а як следства агент пурпур, пінк, грын і оранж былі забруджаны тэтрахлордыбензыдыяксінам (ТХДД), надзвычай таксічным і стойкім пабочным прадуктам, які ўтвараецца ў ходзе сінтэзу 2,4,5-Т. Утрыманне дыяксіна значна адрозніваецца ад партыі да партыі і нават унутры адной партыі; як правіла, тыя рэчывы, якія выраблялі раней, напрыклад пурпур і пінк, мелі больш высокія ўзроўні забруджвання. У артыкуле 2003 года ў Nature падлічылі сярэдняе ўтрыманне ТХДД у агенце оранж, падвысіўшы гэты лік з 3 частак на мільён (даныя ВПС ЗША) да 13 частак на мільён, таксама было падлічана, што ў агенце пурпур у сярэднім можа ўтрымлівацца 32,8 частак на мільён ТХДД. Узор агента пурпур, які захоўваецца на авіябазе Эглін, мае яшчэ больш высокае ўтрыманне дыяксіну — 45 частак на мільёнStellman, Jeanne et al. The Extent and patterns of usage of Agent Orange and other herbicides in Vietnam Nature, Vol. 422 (17 April 2003) pp. 681—687 (accessed 2013-07-29).

Выкарыстанне Агент пурпур выкарыстоўваўся толькі на ранніх стадыях праграмы распылення гербіцыдаў, паміж 1962 і 1965 гадамі, а таксама больш ранняй стадыі выпрабаванняў, праведзеных амерыканскімі вайскоўцамі за межамі В’етнамаAgent Orange: Herbicide Tests and Storage in the U.S. Veterans Administration Website. Усяго ў В’етнаме распылілі каля 500 000 галонаў (~1,9 млн літраў)Stellman Jeanne et al. page 682. У 1966 і 1967 гадах, калі паўстала патрэба ачысціць базу Гейджтаўн у Канадзе ад расліннасці, то ў рамках выпрабаванняў над базай распылілі агент аранж і пурпур«The Use of Herbicides at CFB Gagetown from 1952 to Present Day» , Canadian Department of National Defence«Agent Orange and Agent Purple», CBC News, 21 August 2007.

Зноскі

Катэгорыя:Аўксінападобныя гербіцыды Катэгорыя:Ваенныя злачынствы падчас вайны ў В’етнаме