Но́вая Зела́ндыя (; маоры звычайна: Aotearoa) — геаграфічна ізаляваная астраўная краіна ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна, бліжэйшымі да Новай Зеландыі значнымі па памерах тэрыторыямі сушы з’яўляюцца Новая Каледонія на поўначы на адлегласці 1.500 км, Аўстралія на паўночным захадзе на адлегласці каля 1.600 км праз Тасманава мора і матэрыковая частка Антарктыды на адлегласці амаль што 3.000 км на поўдзень. Асноўная тэрыторыя Новай Зеландыі размешчана на двух галоўных астравах — Паўночным і Паўднёвым, а таксама на шматлікіх невялікіх астравах. Самымі значнымі па плошчы сярод апошніх з’яўляюцца востраў Сцюарт, Вялікі Бар’ерны востраў і астравы Чатэм. Сталіца — Уэлінгтан

Ні па геаграфічных, ні па культурных асаблівасцях Новую Зеландыю немагчыма адназначна аднесці да аднаго з кантынентаў. Тэрыторыя краіны ляжыць часткова на Аўстралійскай, часткова на Ціхаакіянскай літасферных плітах, а насельніцтва паходзіць пераважна з двух розных культурных рэгіёнаў: нашчадкі ў асноўным брытанскіх каланістаў у еўрапейскім і карэннае насельніцтва маоры ў палінезійскім культурным поясе Акіяніі.

Новая Зеландыя ўваходзіць у склад Каралеўстваў Садружнасці. Да Каралеўства Новая Зеландыя, галоўным прадстаўніком якога з’яўляецца брытанскі манарх, належаць таксама на прынцыпе «беспрымусовай асацыяцыі» (in free association) адміністрацыйна незалежныя тэрыторыі Астравоў Кука і Ніуэ, а таксама новазеландская калонія Такелау. Акрамя гэтага, Новая Зеландыя заяўляе аб сваіх тэрытарыяльных прэтэнзіях на рэгіён Рос у Антарктыдзе, які, адпаведна, стаў бы пятай часткай Каралеўства Новая Зеландыя.

За Новай Зеландыяй замацавалася назва «зялёны востраў». Выклікана гэта ў першую чаргу адносна нізкай шчыльнасцю засялення і адпаведна некранутай рукой чалавека дзівоснай прыгажосцю прыроды, а таксама незвычайна разнастайнай і звязанай з ізаляваным геаграфічным месцазнаходжаннем непаўторнай вегетацыяй.

Геаграфія

Геаграфічнае месцазнаходжанне і тапаграфія Новая Зеландыя — краіна з самай вялікай адлегласцю да Цэнтральнай Еўропы: часткі тэрыторыі Новай Зеландыі знаходзяцца якраз у геаграфічна супрацьлеглым Іспаніі месцы і, такім чынам, утвараюць яе антыподы. Тэрыторыю Новай Зеландыі ўтвараюць два галоўныя астравы, аддзеленыя адзін ад другога пралівам Кука, і шматлікія значна меншыя астравы. Некаторыя з астравоў, такія як востраў Сцюарта, Вялікі Бар’ерны востраў, знаходзяцца дастаткова блізка ад узбярэжжа двух галоўных астравоў Новай Зеландыі. Адлегласць да самай дальняй новазеландскай тэрыторыі на поўначы — астравоў Кермадэк — складае звыш 1.000 км, самы дальні ўсходні пункт краіны — архіпелаг Чатэм — ляжыць на адлегласці звыш 700 км ад Паўночнага вострава. Акрамя гэтага, вялікая колькасць астравоў, такія як, напрыклад, Оклендскія астравы, астравы Кемпбел альбо астравы Антыподаў, знаходзіцца ў субантарктычным рэгіёне. У 1998 годзе ўсе субантарктычныя астравы Новай Зеландыі былі аб’яўлены Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА.

Агульная плошча Новай Зеландыі складае 270.534 км² і з’яўляецца некалькі меншай за Італію, але большай за Аб’яднанае Каралеўства альбо Усходнюю Германію. Масксімальная шырыня галоўных атравоў ва ўсходне-заходнім напрамку — 200 км, з поўначы на поўдзень Новая Зеландыя прасціраецца на 1.600 км.

Плошча Паўночнага вострава складае 113.729 км², з шырокімі нізінамі, у першую чаргу ў рэгіёне Вайката. У цэнтральнай частцы вострава дамінуе Цэнтральнае плато, на якім знаходзіцца Нацыянальны парк Тангарыра з вулканамі Нгаўрухоэ, Тангарыра і Руапеху і які быў аб’яўлены ЮНЕСКА першым камбінаваным аб’ектам Сусветнай спадчыны: як культурнай, так і прыроднай. Самае высокае ўзвышэнне вострава — гара Руапеху (2797 м). На поўначы ад Руапеху, у самым цэнтры Паўночнага вострава раскінулася возера Таупа, самае вялікае возера Новай Зеландыі. Праз усходнюю частку Паўночнага вострава цягнуцца шматлікія адносна невысокія горныя храбты, адметнай гарой заходняй часткі вострава з’яўляецца гара Таранакі, якая ўздымаецца на раўніне на вышыню 2.518 метраў і мае амаль што правільную конусападобную форму.

У Новай Зеландыі знаходзіцца пагорак з самай доўгай назвай Таўматавакатангіангакаававатаматэатурыпукакапікімаўнгахаранукупакаівенуакітанатах.

Геалогія

Каля 200 мільёнаў год таму Новая Зеландыя, як і большасць сённяшніх тэрыторый у паўднёвым паўшар’і Зямлі, належала да кантынента Гандвана.

Гісторыя

Паводле палінезійскіх легенд, Новая Зеландыя заселена ў X—XIV стст. выхадцамі з астравоў Таварыства. Напярэдадні з’яўлення еўрапейцаў карэнныя жыхары Новай Зеландыі — маары падзяляліся на дзесяткі плямён, якія не мелі ўласных дзяржаўных утварэнняў. Адкрыта галандскім мараплаўцам А. Я. Тасманам у 1642 г., названа ў гонар адной з галандскіх правінцый. У 1769—1770 гг. даследавана англійскім капітанам Дж. Кукам. У пачатку XIX ст. у Новай Зеландыі з’явіліся еўрапейскія місіянеры, утвораны першыя еўрапейскія місіянерствы, утвораны першыя еўрапейскія пасяленні. 6 лютага 1840 г. прадстаўнікі брытанскага ўрада прымусілі правадыроў маары падпісаць дагавор, паводле якога над Новай Зеландыяй прызнаваўся брытанскі пратэктарат, з 1841 г. — брытанская калонія, месца масавай іміграцыі з Вялікабрытаніі. Захоп зямель маары прывёў да англа-маарыйскіх войнаў 1843—1871 гг. Да канца XIX ст. карэннае насельніцтва складала менш за 10 % жыхароў краіны. У 1893 г. уведзена ўсеагульнае выбарчае права. З 1907 г. Новая Зеландыя атрымала статус дамініёна — самакіравальнай краіны ў складзе Брытанскай імперыі. У 1-ю сусветную вайну больш за 100 тыс. новазеландцаў ваявалі ў Еўропе ў складзе брытанскіх войск.

Паводле Вэстмінстэрскага статута 1926 г. Новая Зеландыя атрымала з 1931 г. поўную самастойнасць ва ўнутраных і знешніх справах. У 2-ю сусветную вайну новазеландскія войскі ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях у Еўропе і на Ціхім акіяне. У 1951 г. Новая Зеландыя далучылася да саюза АНЗЮС (Аўстралія, Новая Зеландыя, ЗША), у 1954 г. — СЕАТА. Удзельнічала ў в’етнамскай вайне 1964—1973 гг. на баку ЗША. У палітычным жыцці Новай Зеландыі з 1930-х гг. супернічаюць Лейбарысцкая і Нацыянальная партыі. У 1980-я г. урад лейбарыстаў на чале з Д. Лонгі змагаўся за стварэнне бяз’ядзернай зоны ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна. На парламенцкіх выбарах 1993 г. перамагла Нацыянальная партыя, урад якой (з 1997 г. на чале з Джэні Шыплі) пачаў рэформу для паскарэння эканамічнага развіцця краіны.

Адміністрацыйны падзел Рэгіён Адмін. цэнтр Плошча (км²) Насельніцтва(2)1 Нортленд Фангарэі 13.941 147.6002 Окленд Окленд 16.140 1.316.9003 Вайката Гамільтан 25.598 381.8004 Бей-оф-Пленты Таўранга 12.447 257.6005 Гісбарн (1) Гісбарн 8.351 44.9006 Таранакі Нью-Плімут 7.273 105.5007 Манавату-Уангануі Уангануі 22.215 227.1008 Хокс-Бей Нейпір 14.164 149.1009 Уэлінгтан Уэлінгтан 8.124 456.90010 Мальбара (1) Бленем 12.484 42,30011 Нельсан (1) Нельсан 445 45.20012 Тасман (1) Рычманд 9.786 45.80013 Кентэрберы Крайстчэрч 45.845 520.60014 Заходняе Узбярэжжа Грэймут 23.000 30.60015 Атага Данідын 31.476 195.00016 Саўтленд Інверкаргіл 30.753 93.60017 Астравы Чатэм (3) Ваітангі 963 750(1) Гэтыя рэгіёны з’яўляюцца унітарнымі адміністрацыйнымі адзінкамі (Unitary Authorities) і выконваюць адначасова функцыі як рэгіёнаў, так і раёнаў. (2) Лічбы адпавядаюць дадзеным перапісу насельніцтва 2001 года (3) Астравы Чатэм знаходзяцца на адлегласці каля 800 кіламетраў на ўсход ад Новай Зеландыі і не пазначаны на карце. Астравы маюць адмысловы статус астраўнога савета Islands Councils з паўнамоцтвамі ўнітарнай адміністрацыйнай адзінкі Unitary Authority.

Эканоміка

Новая Зеландыя — развітая краіна з рынкавай сістэмай эканомікі, аснову якой складаюць сельская гаспадарка, апрацоўчая і харчовая прамысловасць і турызм. Эканоміка краіны мае экспартную арыентацыю. Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі з’яўляюцца Аўстралія, ЗША, Японія, Кітай.

Валавы нацыянальны прадукт (ВНП) Новай Зеландыі складаў у 2007 годзе 112,7 млрд амерыканскіх даляраў, займаючы па гэтым паказчыку па розных ацэнках 58-60 месца ў свеце. Даходы дзяржаўнага бюджэту — 54,36 млрд долараў. Даходы на душу насельніцтва складалі ў 2007 годзе 26 300 амерыканскіх даляраў, займаючы па гэтым паказчыку 21 месца ў свеце. Узровень гадавога прыросту ВНП складае 4,8 %. Узровень інфляцыі паводле дадзеных 2006 года складаў 3,8 %. Знешні доўг краін паводле дадзеных 2006 года складаў 59,08 млрд долараў ЗША (47-е месца ў свеце), што складала ў разліку на душу насельніцтва арыентыровачна 11,7 тыс. долараў ЗША. Доля дзяржаўнага сектара ў эканоміцы невялікая: у 2008 годзе пад кантролем дзяржавы знаходзілася 19 прадпрыемстваў і арганізацый. Колькасць працаздольнага насельніцтва ў краіне ў 2007 годзе — 2 180 000 чалавек. Большая частка з гэтага ліку (да 65 %) занята ў сферы абслугоўвання. Узровень беспрацоўя ў 2007 годзе — 3,8 %.

Новая Зеландыя з’яўляецца членам шэрагу міжнародных і рэгіянальных эканамічных арганізацый. У ліку найбольш уплывовых — Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, Сусветная гандлёвая арганізацыя, Азіяцка-Ціхаакіянскае эканамічнае супрацоўніцтва, Міжнароднае энергетычнае агенцтва. Новая Зеландыя ў 2012 годзе ўзначаліла рэйтынг лепшых краін для вядзення бізнесу, складзены амерыканскім дзелавым часопісам Forbes. Годам раней Новая Зеландыя займала другі радок спісу. Лідарства Новай Зеландыі забяспечыў яе «празрысты і стабільны» бізнес-клімат, падбадзёрыць прадпрымальніцтва, тлумачаць у Forbes. Новая Зеландыя заняла першае месца па чатырох з 11 паказчыкаў, якія даследавалі супрацоўнікі Forbes. Краіна лідыруе ў сферы асабістай свабоды, абароны правоў інвестараў, па нізкіх ўзроўнях бюракратызацыі і карупцыі.

Грашовая сістэма

Грашовая сістэма Новай Зеландыі зарадзілася толькі з прыходам на гэтыя землі першых еўрапейцаў. У больш раннія часы маоры не выкарыстоўвалі грошы ў звыклым разуменні гэтага слова, аддаючы перавагу будаваць свае эканамічныя ўзаемаадносіны на аснове бартэрных абменаў. Да 1840 года ў краіне не існавала адзінай манетнай сістэмы і пасяленцы выкарыстоўвалі ў асноўным манеты брытанскай чаканкі. Банкноты былі значна менш распаўсюджаныя ў звароце. Пасля 1840 года ў зварот увайшлі прыватныя даўгавыя абавязацельствы і банкноты, якія выпускаюцца прыватнымі гандлярамі. Такая сітуацыя складвалася аж да 1881 года, і сумарна 48 прыватных гандляроў за гэты перыяд выпусцілі ў абарачэнне свае банкноты і манеты. У 1897 годзе адзінай афіцыйнай валютай краіны сталі грашовыя знакі Вялікабрытаніі. Акрамя гэтага, яшчэ 6 банкаў краіны мелі права выпускаць у абарачэнне ўласныя банкноты. З 1930 года адзінай легальнай валютай краіны сталі грашовыя знакі, якія ўводзяцца ў абарачэнне Рэзервовым банкам Новай Зеландыі (). У якасці ўзору стала выкарыстоўвацца брытанская грашовая сістэма з дзяленнем на фунты стэрлінгаў, шылінгі і пенсы. У 1967 годзе ў зварот была ўведзена дзесятковая сістэма з адначасовым увядзеннем у абарачэнне долараў і цэнтаў.

У цяперашні час у звароце краіны знаходзяцца банкноты наміналам у 5, 10, 20, 50 і 100 долараў і манеты наміналам 1 і 2 долара і 10, 20 і 50 цэнтаў.

Банкаўская сістэма

Новая Зеландыя валодае наладжанай сістэмай банкаўскіх паслуг, пабудаванай на сістэме абавязковага дзяржаўнага ліцэнзавання ўсёй банкаўскай дзейнасці. Станам на 2009 год у краіне дзейнічала 19 банкаў, з якіх 9 з’яўляліся аддзяленнямі буйных міжнародных банкаў. Арганізацыя банкаўскай дзейнасці каардынуецца Рэзервовым банкам Новай Зеландыі, які выконвае функцыі цэнтральнага банка краіны і вызначае манетарную і фінансавую палітыку дзяржавы. Асноўныя банкі краіны маюць разгалінаваную сетку аддзяленняў ва ўсіх асноўных населеных пунктах краіны, пры гэтым аддзяленні KiwiBank працуюць на базе паштовых аддзяленняў сувязі. Усе асноўныя банкі краіны ўдзельнічаюць у міжбанкаўскай сістэме EFTPOS (Electronic Funds Transfer at Point of Sale), якая забяспечвае ўзаемаразлікі па плацяжах крэдытных і дэбетавых карт.

Сельская гаспадарка