Сумскі нацыянальны аграрны ўніверсітэт () — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Сумах.
Гісторыя Сумскі нацыянальны аграрны ўніверсітэт заснаваны ў красавіку 1977 года як філіял Харкаўскага сельскагаспадарчага інстытута імя В. В. Дакучаева. У 1990 годзе на базе філіяла быў створаны Сумскі сельскагаспадарчы інстытут. У 1997 годзе інстытут атрымаў статус універсітэта. Указам Прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы ад 7 жніўня 2001 года ўніверсітэту прысвоены статус нацыянальнага. У адпаведнасці з рашэннем Дзяржаўнай акрэдытацыйнай камісіі Міністэрства адукацыі і навукі Украіны ад 27 лістапада 2007 года Сумскі нацыянальны аграрны ўніверсітэт акрэдытаваны па IV (вышэйшым) узроўню акрэдытацыі.
Структура Біёлага-тэхналагічны факультэт Будаўнічы факультэт Інжынерна-тэхналагічны факультэт Факультэт агратэхналогій і прыродакарыстання Факультэт ветэрынарнай медыцыны Факультэт эканомікі і менеджменту Факультэт харчовых тэхналогій Юрыдычны факультэт
Спасылкі Афіцыйная старонка ўніверсітэта
Катэгорыя:Сумы Катэгорыя:1977 год ва Украіне Катэгорыя:Універсітэты Украіны