Саша Філіпенка (, Мінск) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія Нарадзіўся ў руска-ўкраінскай сям’і‘No one wants to be a little brother’: Belarus, Russia and Ukraine — a dysfunctional family affair — The Guardian, 5 красавіка 2022 г. Цытата: «My mum is Russian; my father, Ukrainian.». Скончыў ліцэй мастацтваў імя Ахрэмчыка і паступіў у Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт. Пасля закрыцця ў Мінску ЕГУ пераехаў у Расію, у Санкт-Пецярбург, дзе скончыў філалагічны факультэт СПБГУ, магістратуру. Атрымаў дыплом «Бард Каледжа» ў Нью-Ёрку.

Працаваў сцэнарыстам на расійскім тэлебачанні, быў вядучым тэлеканала «Дождж».

Творчасць Аўтар рамана «Чырвоны Крыж», які пераведзены на дзясятак моў і які швейцарскае радыё выбрала ў ліку лепшых раманаў года.

Лаўрэат «Рускай прэміі» 2014 года, аўтар раманаў «Былы сын», «Задумы», «Цкаванне»Пісьменнік Саша Філіпенка: Бабуля аддала ўсе грошы махлярам, якія сказалі, што я насмерць збіў чалавека.

5 студзеня 2021 года нямецкае выданне «Frankfurter Allgemeine Zeitung» апублікавала адкрыты ліст пісьменніка старшыні ІІХФ Рэнэ Фазелю, у якім задае нязручныя пытанні па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай у Мінску.

Пераслед У лістападзе 2023 года да бацькоў Сашы Філіпенкі, якія жывуць у Беларусі, прыйшлі з ператрусам. Ягонаму бацьку далі 13 сутак арышту за перапост артыкула Zerkalo.io, забароненага беларускімі ўладамі. Філіпенка ахарактарызаваў тое, што адбылося, як спробу ціску на яго, каб ён «перастаў выказвацца ў еўрапейскай прэсе». У лютым 2024 года Філіпенка ў інтэрв'ю «Новой газете Европа» сказаў, што беларускія ўлады распачалі супраць яго крымінальную справу.

У маі 2025 года беларускія ўлады ўнеслі Instagram-акаўнт Філіпенкі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў; увосень таго ж года ў Беларусі спачатку забаранілі продаж «Чырвонага крыжа» і «Слана» ў Беларусі, а пасля і абвясцілі гэтыя кнігі экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Катэгорыя:Выпускнікі СПбДУ Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Журналісты XXI стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі XXI стагоддзя