Агент Грын, «эйджэнт грын» (, зялёны рэагент) — кодавая назва сумесі магутных гербіцыдаў і дэфаліянтаў, якую амерыканскія вайскоўцы выкарыстоўвалі ў экалагічнай вайне супраць В’етнама. Назва паходзіць ад зялёнай паласы, намаляванай на бочках, у якія расфасоўвалі гэтую сумесь. Шмат у чым натхнёны выкарыстаннем гербіцыдаў і дэфаліянтаў падчас брытанскай вайны ў Малаі, ён быў адным з так званых «вясёлкавых гербіцыдаў». Агент Грын выкарыстоўваўся толькі ў перыяд паміж 1962 і 1964 гадамі, у пачатку выпрабавальных этапаў праграмы распылення гербіцыдаў.

Агент грын змешваўся з агентам пінк і выкарыстоўваўся для знішчэння ўраджаю.

У агульнай складанасці было выраблена 20 000 галонаў гэтага агента. Хімікат вырабляўся па замове Міністэрства абароны ЗША амерыканскімі кампаніямі «Доў Кемікэл» і «Юніён Карбайд»Russell-Manning, Betsy. Malathion: Toxic Time Bomb. — San Francisco, Calif.: Greensward Press, 1991. — P.46 — 258 p. — ISBN 0-930165-49-7., а таксама сумесным прадпрыемствам «Мобай» (заходнегерманскай кампаніі «Баер» і амерыканскай «Мансанта»)Wilcox, Fred. Waiting for an Army to Die: The Tragedy of Agent Orange. — N.Y.: Random House, 1983. — P.169 — 222 p. — ISBN 0-932020-68-2..

Адзіны актыўны інгрэдыент агента Грын — 2,4,5-трыхлорфенаксіуксусная кіслата (2,4,5-Т), адзін з распаўсюджаных фенаксі-гербіцыдаў той эпохі. Яшчэ да пачатку аперацыі Ranch Hand (1962—1971) было вядома, што ў якасці пабочнага прадукту сінтэзу 2,4,5-ТTable TCDD-UNFÄLLE — Eine Bilanz des Schreckens pp. 54-59 in Seveso ist überall — Die tödlichen Risiken der Chemie by Egmont R. Koch, Fritz Vahrenholt; 1978, ISBN 3 462 012908 (accessed 2013-07-29)p. 49 in Seveso ist überall — Die tödlichen Risiken der Chemie by Egmont R. Koch, Fritz Vahrenholt; 1978, ISBN 3 462 012908Peter H. Schuck: Agent Orange on Trial: Mass Toxic Disasters in the Courts p. 17 (accessed 2013-07-29)«Chemical companies, US authorities knew dangers of Agent Orange» by Jon Dillingham; August 10, 2009 (accessed 2013-07-29)REPORT TO SECRETARY OF THE DEPARTMENT OF VETERANS AFFAIRS ON THE ASSOCIATION BETWEEN ADVERSE HEALTH EFFECTS AND EXPOSURE TO AGENT ORANGE as Reported by Special Assistant Admiral E.R. Zumwalt, Jr., May 5, 1990 (accessed 2013-07-29) утворыцца дыяксін 2,3,7,8-тэтрахлордыбензадыяксін (ТХДД), які прысутнічаў у любых сумесяў, што ўтрымлівалі гэты гербіцыд. Адзіным актыўным кампанентам агента Грын быў 2,4,5-Т, таксама як і ў аналагічным агенце Пінк і раней вырабленых партыях 2,4,5-Т з больш высокім утрыманнем ТХДДStellman, Jeanne et al. The Extent and patterns of usage of Agent Orange and other herbicides in Vietnam Nature, Vol. 422 (17 April 2003) pp. 681-687 (accessed 2013-07-28). Утрыманне ў ім дыяксінаў у шмат разоў перавышала сярэдні ўзровень дыяксінаў у агенце оранж.

Катэгорыя:Ваенныя злачынствы падчас вайны ў В’етнаме Катэгорыя:Аўксінападобныя гербіцыды