Уладзіслаў Андрэевіч Пру́днікаў (нар. ) — вучоны ў галіне аграхіміі, доктар сельскагаспадарчых навук (1994), дацэнт.
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Сітна (Лёзненскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь). Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. З 1961 года працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце земляробства і кармоў. З 2011 года — загадчык аддзела агратэхнікі ільну ў Інстытуце ільну Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Навуковая дзейнасць Аўтар прац па вапнаванні кіслых зямель, сістэмах угнаенняў і севазваротаў, аптымальных дозах і тэрмінах ўнясення ўгнаенняў пад сельскагаспадарчыя культуры.
Сярод апублікаванага: Применение удобрений в интенсивном земледелии: справочное пособие / М. П. Шкель, В. А. Прудников, В. М. Перепелица; ред. М. П. Шкель. — Мн.: Ураджай, 1989. — ISBN 5-7860-0126-1 Система удобрений льна масличного / В. А. Прудников [и др.]; Научно-практический центр Национальной академии наук по земледелию. — Устье: Институт льна, 2011. Проблемы известкования почв в Беларуси // Вестник Барановичского государственного университета. Серия: Биологические науки (общая биология), Сельскохозяйственные науки (агрономия). 2013 1(1):86-91 Кислотный, фосфатный и калийный режимы дерново-подзолистой почвы / В. А. Прудников. — Мн.: [б. и.], 2015.
Літаратура
Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 6. — Минск, 2008.
Спасылкі Пруднікаў Уладзіслаў Андрэевіч // Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць Отдел агротехники льна // Інстытут ільну Акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя:Аграхімікі СССР Катэгорыя:Аграхімікі Беларусі