Анатоль Пятровіч Прышыва́лка ( — ) — вучоны ў галіне фізікі, доктар фізіка-матэматычных навук (1981), прафесар (1984).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Нізгалава (Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць, Беларусь). У 1955 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З гэтага ж года працаваў у Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР (Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі), дзе ў 1963—1970 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара, у 1982—1994 гадах — загадчык лабараторыі.
Навуковая дзейнасць Праводзіў даследаванні па оптыцы рассейвальных і паглынальных асяроддзяў. Займаўся распрацоўкай метадаў разліку рассеяння і паглынання святла неаднароднымі часцінкамі з улікам іх награвання і разбурэння. Аўтар шэрагу вынаходстваў.
Сярод апублікаваных прац: Распределение энергии внутри светорассеивающих частиц / Ин-т физики АН БССР. — Мн.: [ИФ], 1974. (разам з Л. Р. Астаф’евай) Обводнение частиц и элементы матрицы рассеяния света атмосферным аэрозолем. — Мн.: Б. и., 1976. Исследование динамики нагрева крупных слабопоглощающих капель под действием излучения ОКГ. — Мн.: ИФ. Пат.-информ. отд., 1982. Рассеяние и поглощение света неоднородными и анизотропными сферическими частицами / А. П. Пришивалко, В. А. Бабенко, В. Н. Кузьмин; Ред. Б. И. Степанов. — Мн.: Наука и техника, 1984. О резонансах поглощения света в однородных и полых сферических частицах / А. П. Пришивалко, Л. Г. Астафьева, Г. П. Леднева. — Мн.: ИФ, 1985.
Літаратура
Спасылкі Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента
Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі