Какапа, або савіны папугай (Strigops habroptilus) — птушка сямейства Strigopidae. З'яўляецца эндэмікам Новай Зеландыі, сустракаецца вельмі рэдка.

Апісанне Буйная птушка, каля 60 см вышыні. Самец буйнейшы за самку. Пер'е імшыста-зялёнае, на спіне з чорнымі, а ў іншых месцах з бурымі і жоўтымі палосамі. Добра развітае апярэнне на твары надае падабенства да савы, што і абумовіла назву.

З-за слаба развітых грудных мышцаў і кіля какапа не можа лётаць.

Экалогія Какапа сустракаецца ў вільготных месцах на раўнінах і ў гарах (да 1400 м вышэй за ўзровень мора).

Корміцца расліннай ежай, пераважна ягадамі.

Гнёзды робіць у шчылінах скал, паміж каранёў дрэваў. Адкладвае 2 яйкі, звычайна ў студзені — лютым.

Літаратура Жизнь животных в 6-ти т. Т. 5. Птицы. / Под ред. Н. А. Гладкова, А. В. Михеева — 2-е изд., перераб. — М.: Просвещение, 1970.

Спасылкі Птушкі Новай Зеландыі: Какапа

Катэгорыя:Папугаепадобныя