Амброз Мандвула Дламіні (, ; 5 сакавіка 1968 — 13 снежня 2020) — прэм’ер-міністр Эсваціні (2018—2020).
Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся ў 1968 годзе ў вёсцы Мбекельвені ў цэнтральнай частцы Эсваціні, якая насіла ў той час назву Свазіленд. Доўгі час працаваў у банкаўскіх структурах, пасаду кіраўніка ўрада краіны займаў з кастрычніка 2018 года.
У сярэдзіне лістапада 2020 у 52-гадовага палітыка выявілі каранавірус, аднак тады заяўлялася, што ніякіх сімптомаў захворвання ў яго не назіраецца, і ён пачуваецца добра. У пачатку снежня стан Дламіні рэзка пагоршыўся, яго былі вымушаныя даставіць у бальніцу ў суседняй ПАР. Там прэм’ер правёў каля двух тыдняў, пасля чаго памёрnn.by.
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Эсваціні Катэгорыя:Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19