Віктар Мітрафанавіч Пу́зікаў ( — ) — вучоны, філосаф і культуролаг, кандыдат філасофскіх навук (1958), прафесар (1978), Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1975).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Балотнікі (Шумілінскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь). У 1953 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1957 года ў Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі, дзе ў 1960—1972 і 1987—1996 гадах загадваў лабараторыяй, а ў 1968—1979 гадах — прарэктар. У 1979—1987 годзе займаў пасаду рэктара Мінскага інстытута культуры. У 1987—2001 гадах В. М. Пузікаў зноў у Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі на пасадзе загадчыка кафедры.

Навуковая дзейнасць Займаўся вывучэннем пытанняў гісторыі філасофіі і сацыялогіі, асветы і культуры Беларусі. Сярод апублікаваных прац: Новыя матэрыялы аб дзейнасці Сімеона Полацкага // Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1957. — № 4. — С. 71—78. Очерки истории философской и социологической мысли в Белоруссии (до 1917 года). — Мн., 1973 (у сааўтарстве); Гісторыя культуры Беларусі. — Мн., 1993. (разам з У. У. Качаноўскім); Философия: Курс лекций. — Мн., 1995. (у сааўтарстве).

Узнагароды і званні Ордэн Айчыннай вайны I ступені (06.04.1985)Обобщённый банк данных «Подвиг народа в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.» Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1975)

Літаратура

Федотов М. П. Разведка продолжает поиск. — Мн.: Беларусь, 1988.

Спасылкі Вучоныя Беларусі: Пузікаў, Віктар Мітрафанавіч (кандыдат філасофскіх навук; 1928—2001) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць. Пузікаў Віктар Мітрафанавіч Пузиков Виктор Митрофанович // Обобщённый банк данных «Подвиг народа в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.»

Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Культуролагі СССР Катэгорыя:Культуролагі Беларусі Катэгорыя:Рэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Заслужаныя работнікі вышэйшай школы БССР